Раджэндра Прасад: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13:
У кастрычніку 1934 года на сесіі ў Бамбеі быў абраны прэзідэнтам Індыйскага нацыянальнага кангрэса (ІНК). Пазней неаднаразова падвяргаўся турэмнаму зняволенню, хоць і не на доўгі перыяд. Узначальваў камітэты дапамогі пацярпелым ад землятрусу ў Біхары (1934) і ў Квеце (1935). Пасля прыняцця ў 1942 годзе ІНК рэзалюцыі «Прэч з Індыі!» (Quit India Resolution) быў арыштаваны і да 15 чэрвеня 1945 года знаходзіўся ў турэмным зняволенні.
 
Пасля ўтварэння Часовага ўрада Індыі — Выканаўчага савета пры віцэ-каралі Індыі 2 верасня 1946 года ён стаў кіраўніком дэпартамента харчавання і сельскай гаспадаркі. Пазней ён тройчы абіраўся старшынёй Устаноўчага сходу, а пасля ўступлення ў сілу падрыхтаванай сходам [[КАнстытуцыяКанстытуцыя Індыі|Канстытуцыі Індыі]] 26 студзеня 1950 г. абраны першым прэзідэнтам краіны. Заклаў традыцыю незалежнасці прэзідэнта ад партыйнай прыналежнасці, выйшаўшы пасля абрання прэзідэнтам з Індыйскага нацыянальнага кангрэса.
 
Паміж 1958 і 1960 гадамі ў якасці прэзідэнта наведаў з дзяржаўнымі візітамі Японію, Цэйлон, СССР, Малайскую Федэрацыю і Інданезію.