Розніца паміж версіямі "Рамасвамі Венкатараман"

няма тлумачэння праўкі
'''Рамасвамі Венкатараман''' ({{ДН|4|12|1910}} — {{ДС|27|1|2009}}) — індыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
 
Нарадзіўся ў вёсцы Раджамадам ў Тамілнадзе. Атрымаў адукацыю ў [[Мадраскі ўніверсітэт|МадраскагаМадраскім ўніверсітэцеуніверсітэце]], спецыялізаваўся на эканоміцы. Пазней атрымаў юрыдычную адукацыю. Доўгі час працаваў у Вышэйшым судзе Мадраса, а з 1951 года — у Вярхоўным судзе. У ходзе сваёй юрыдычнай практыкі зблізіўся з індыйскім вызваленчым рухам, быў актыўным удзельнікам [[індыйскі нацыянальны кангрэс|ІНК]], асабліва яго прафсаюзнага крыла. Пасля Другой сусветнай вайны быў сярод юрыстаў, упаўнаважаных кіраўніцтвам ІНК для абароны індыйскіх нацыяналістаў ад абвінавачванняў у супрацоўніцтве з мілітарыстамі Японіі. У 1947—1950 гадах — сакратар Мадраскага правінцыйнай калегіі адвакатаў.
 
Венкатараман быў абраны ў часовы парламент незалежнай Індыі, які працаваў у 1950—1952 гг., а таксама ў першы [[парламент Індыі]]. Пазней перайшоў на працу ў федэральны ўрад Індыі, заняў месца члена Планавай камісіі да 1971 года. У 1977 годзе быў зноў абраны ў парламент краіны ад ІНК. Пасля вяртання партыі да ўлады ў 1980 годзе заняў пасаду міністра фінансаў, а пазней, у 1982 — міністра абароны ва ўрадзе [[Індзіра Гандзі|Індзіры Гандзі]]. Віцэ-прэзідэнт Індыі ў 1984—1987 гг. Прэзідэнт Індыі ў 1987—1992 гг.
53 177

правак