Мікалай Аляксеевіч Драненка: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Мікалай Аляксеевіч Драненка''' (нар. {{ДН|3|8|1946}}, в. Маргойцы) - беларускі мастак. Член Бел...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:18, 18 верасня 2017

Мікалай Аляксеевіч Драненка (нар. 3 жніўня 1946, в. Маргойцы) - беларускі мастак. Член Беларускага саюза мастакоў (1989).

Біяграфія

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1969). Вучыўся ў I. Сталярова, Я. Красоўскага. Працуе пераважна ў акварэлі, у жанры лірычнага пейзажу. Асноўныя творы: акварэльныя цыклы "Лукомская ДРЭС", "Помнікі дойлідства Віцебшчыны", "Гарадскія рытмы", "Здраўнёва", "Азёрны край", "Маё Прыдзвінне", "Беліцкі маёнтак", "Белае возера", "Над Дзвіной", "Там, дзе Лучоса ўпадае ў Дзвіну", а таксама лісты "Квітнеюць сады", "Блакітная вада", "Бярозавы сок", "Касцёл у Камаях", "Партрэт Г. Ляцкалава".

Творы М. Драненкі знаходзяцца ў фондах БСМ, Віцебскім краязнаўчым музеі, галерэі "Маладое мастацтва" (г. Шчэцін, Польшча).

Літаратура

  • Цыбульскі, М. Л. Драненка Мікалай Аляксеевіч / М. Л. Цыбульскі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн. : БелЭН, 1998. — Т. 6. — С. 199.
  • Драненка Мікалай Аляксеевіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 176. — На беларус. і англ. мовах.