Уладзіслаў Галубок: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Зноскі: clean up з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Візуальны рэдактар Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 96:
 
=== Пачатак літаратурнай дзейнасці ===
Вялікі ўплыў на Галубка-пісьменніка зрабіла творчасць [[Янка Купала|Янкі Купалы]], [[Якуб Колас|Якуба Коласа]], [[Максім Адамавіч Багдановіч|Максіма Багдановіча]], [[Альберт Францавіч Паўловіч|Альберта Паўловіча]], іншых пардстаўнікоў беларускага культурна-асветніцкага руху, якія неўзабаве сталі яго сябрамі. Паводле аценкіацэнкі Максіма Багдановіча Галубок «пісаў бойкія і вясёлыя апавяданні, да чаго мае праўдзівую здольнасць. Мова іх заўжды жывая, тэмы іншы раз даволі цікавыя».
 
Першым было надрукавана апавяданне «На вяселле», падпісанае псеўданімам «Сымонка». Пазней пісьменнік не карыстаўся гэтым псеўданімам, спыніўшыся на ласкавым «Галубок». З гэтага часу імя маладога пісьменніка ўсё часцей і часцей з'яўлялася на старонках газет, часопісаў, альманахаў. Даследчыкі вылучаюць<ref name="Замкавец"/> у ранніх апавяданнях Галубка жывую народную мову, блізкія сялянству тэмы, спачуванне простаму люду, напрыклад у апавяданнях «[[:s:Абмылка вучонага|Абмылка вучонага]]», «Навальніца», у навелах «Мінуўшчына», «Гонар», «[[:s:Вясковыя астраномы|Вясковыя астраномы]]» і многіх іншых. У 1913 годзе ў Пецярбургу выйшла першая кніжка Уладзіслава Галубка «Апавяданні».