Розніца паміж версіямі "Адам Храптовіч"

44 байты дададзена ,  3 гады таму
няма тлумачэння праўкі
Нарадзіўся ў сям’і [[Іахім Храптовіч|І. Храптовіча]]. Быў візітатарам школ Віленскай акругі, старшынёй Таварыства дабрачыннасці, намеснікам старшыні Друкарскага таварыства ў Вільні. Удзельнік [[Тадэвуш Касцюшка|паўстання А. Т. Касцюшкі']] 1794.
 
У сваіх уладаннях адмяніў цялеснае пакаранне для прыгонных сялян, зменшыў падаткі з ix. Пры яго маёнт­ку ў Шчорсах існавала буйная пачатковая школа ўзаемнага (т.зв. ланка­стэрская) навучання, у якой па стане на 1822 займалася 350 вучняў з асяроддзя прыгонных сялян. У гэтай шко­ле дзеці сялян разам з элементарнай адукацыяй набывалі некаторыя навыкі прадукцыйнай, рамеснай працы. X. значна памножыў заснаваную ў Шчор­сах бібліятэку свайго бацькі, давёўшы яе кнігазбор да 20 тыс. тамоў, сярод якіх былі творы антычных аўтараў, французскай i італьянскай класічнай літаратуры, працы па гісторыі Польшчы, Беларусі, Літвы, рукапісы. У бібліятэцы працавалі даследчыкі І.Лялевель, Я. i А.Снядэцкія, [[Уладзіслаў Сыракомля|У. Сыракомля]], Ф.Малеўскі i інш. Наведаў яе і [[Адам Міцкевіч|А. Міцкевіч]] (сцвярджаюць, што менавіта тут ён ствараў сваю паэму «Гражына»). Бібліятэкарамі ў [[Шчорсы|Шчорсах]] у розныя часы працавалі Ф.Баброўскі, А. Ю. Глінскі, [[Уладзіслаў Сыракомля|У. Сыракомля]], Я.Чачот]. Будучы апекуном Галоўнай Віленскай школы, X. ахвяраваў для яе бібліятэкі калекцыю гравюр (каля 1100). Пасля смерці X. (памёр ён i пахаваны ў в. Вішнеўка на Ашмяншчыне) бібліятэкай валодалі спадчыннікі. У 1913 бібліятэка з Шчорсаў была перададзена на часовае захоўванне [[Кіеўскі ўніверсітэт|Кіеўскаму універсітэту]]. Асноўная частка бібліятэкі так i засталася ў Кіеве i цяпер знаходзіцца ў Цэнт­ральнай навуковай бібліятэцы АН Украіны.
== Літаратура ==
* Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Гал. рэд. Б. I. Сачанка. — Мн.: БелЭн, 1995.— 672 с. — ISBN 985-11-0016-1
8

правак