Вячаслаў Уладзіміравіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 142:
== Княжанне ў Кіеўскай зямлі ==
{{seealso|Міжусобная вайна на Русі, 1146—1154}}
Са смерцю старэйшага брата [[Яраполк Уладзіміравіч|Яраполка]] (18 лютага 1139) да Вячаслава перайшло старшынство ў родзе Манамахавічаў. У лютым 1139 Вячаслаў у першы раз атрымаў у спадчыну кіеўскі пасад<ref name="БС"/>, але ўжо ў сакавіку быў скінуты чарнігаўскім князем [[Усевалад Ольгавіч|Усевалад Ольгавіч]].
 
У 1142 г., пасля смерці Андрэя Уладзіміравіча, Усевалад аддаў Вячаславу [[Пераяслаўскае княства]] (адначасова адправіўшы свайго сына Святаслава ў Тураў), што выклікала выбух абурэння Давыдавічаў і малодшых Ольгавічаў. Яны двойчы падступалі да Пераяслаўля, але былі адбітыя з дапамогай Ізяслава Мсціславіча і кіяўлян. У студзені 1143 сталы былі канчаткова размеркаваны: Вячаслаў вярнуўся ў Тураў, Ізяслаў Мсціславіч перайшоў у Пераяслаў, а на Валыні сеў Святаслаў Усеваладавіч.
 
У 1146 годзе, пасля смерці Усевалада, Вячаслаў зноў паспрабаваў актыўна ўмешвацца ў палітыку, у прыватнасці узвёў на пасад ва [[Горад Уладзімір-Валынскі|Уладзіміры-Валынскім]] свайго пляменніка {{нп3|Уладзімір Андрэевіч, князь Дарагабужскі|Уладзіміра Андрэевіча|ru|Владимир Андреевич (князь дорогобужский)}}. Аднак новы князь [[Ізяслаў Мсціславіч]] тут жа забраў сабе і Валынь і Тураў, аддаўшы Вячаславу нязначны гарадок {{нп3|Сяло Перасопніца|Перасопніцу|ru|Пересопница}} на Валыні. У 1149 Юрый Далгарукі разбіў Ізяслава і выгнаў яго з Кіева; цяпер Ізяслаў вырашыў узвесці на пасад Вячаслава і правіць ад яго імя, але калі ён запрасіў Вячаслава на пасад (пагражаючы ў адваротным выпадку папаліць Тураўскую воласць), Вячаслаў палічыў за лепшае аб'яднаццааб’яднацца з малодшым братам Юрыем, сумесна яны атрымалі перамогу над пляменнікам. Юры нават хацеў саступіць Кіеў Вячаславу, але баяры адгаварылі яго. «Брату твайму не ўтрымаць Кіева, — казалі яны, — не дастанецца ён ні табе, ні яму». Тады Юрый сам стаў вялікім князем, а Вячаслава пасадзіў у маленькім, але стратэгічна важным {{нп3|Горад [[Вышгарад|Вышгарадзе|ru|Вышгород (Украина)}}]]зе пад самым Кіевам.
 
[[Файл:Изяслав мстиславович.jpg|thumb|250px|«Князь Ізяслаў Мсціславіч прапануе мір і сяброўства дзядзьку свайму Вячаславу» — малюнак [[Клаўдзій Лебедзеў|Клаўдзія Лебедзева]]]]
 
Калі ў 1150 Ізяслаў, выступіўшы з Валыні, выгнаў Юрыя, Вячаслаў заехаў у Кіеў, але пасля перамоваў з пляменнікам ізноў пакінуў горад. Напярэдадні новага паходу Юрыя на Кіеў Ізяслаў прысягнуў Вячаславу як бацьку, гэта значыць старэйшаму суправіцелю, і Вячаслаў нават адпусціў сваю дружыну<ref name="БС"/> з Ізяславам, ваяваць супраць Юрыя і Уладзімірка галіцкага. У наступным годзе Ізяслаў атрымаў канчатковую перамогу і заклікаў Вячаслава на трон (красавік 1151 г.). Яны разам кіравалі ў згодзе да смерці Ізяслава (13 лістапада 1154 года). Пасля гэтага пасад паспрабаваў заняць [[Ізяслаў Давыдавіч]] чарнігаўскі, але Вячаслаў не пусціў яго і заклікаў у Кіеў іншага свайго пляменніка — [[Расціслаў Мсціславіч|Расціслава Мсціславіча]] Смаленскага, які таксама прызнаў яго старэйшым суправіцелем<ref name="БС"/>. Аднак ужо ў снежні 1154 сканаў і сам Вячаслаў. Расціслаў пасля яго смерці не ўтрымаў Кіеў: на Кіеў рушыў Юрый Далгарукі, Расціслаў з'ехаўз’ехаў абараняць ад яго Смаленск. Кіеў часова (да прыходу Юрыя) заняў Ізяслаў Давыдавіч.
 
== Продкі ==