Вікіпедыя:Хуткае выдаленне: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
інтэрвікі не з'яўляюцца крытэрыем для выдалення ці захавання - толькі як адзін з другарадных аргументаў
дапаўненне
Радок 1:
{{shortcut|ВП:ХВ}}
'''Хуткім выдаленнем''' называецца выдаленне старонак [[Вікіпедыя:Адміністратары|адміністратарамі]] без папярэджання, нават калі выдаленне было вынесенае на [[Вікіпедыя:Да выдалення|абмеркаванне]].
Хутка выдаляюць [[ВП:Артыкул|артыкулы]], калі ў іх няма сэнсу і створаны [[ВП:ВАНД|вандаламі]].
 
== Парадак хуткага выдалення ==
Хутка выдаляюць катэгорыі без складнікаў і катэгорыі-[[ВП:перасылкі|перасылкі]].
Адміністратары могуць хутка выдаляць артыкулы без папярэджання, калі гэта адпавядае ніжэй прыведзеным крэтэрыям. Пры выдаленні катэгорыі варта ачысціць яе, выдаленне катэгорыі без ачысткі зместу лічыцца дробным вандалізмам. Пры выдаленні старонкі рэкамендуецца пазначыць у каментарыях рэальную прычыну выдалення, каб гэта можна было злічыць пры магчымым аднаўленні.
 
Іншыя ўдзельнікі, калі лічаць што тая ці іншая старонка мусіць быць хутка выдаленая, могуць выставіць яе да выдалення шляхам прастаўлення шаблона {{Ш|хутка выдаліць}} (ці скарочана {{Ш|хв}}). Пры гэтым пажадана ў якасці параметра запісваць прычыну, напрыклад <nowiki>{{хв|не па-беларуску}}</nowiki>.
 
== Крытэрыі хуткага выдалення ==
=== Артыкулы ===
Хутка могуць выдаляцца артыкулы, калі:
* Напісаныя не па-беларуску, або з нечытальным зместам (звычайна ўзнікае пры аўтаперакладзе).
* З загадзя адсутнай значнасцю — напрыклад, артыкул рэдактара-пачаткоўца аб самім сабе.
* Выдаленыя раней паводле абмеркавання артыкулы, створаныя наноў з тым жа ці неістотна адрозным зместам без новых акалічнасцяў, якія б прымусілі пераглядзець папярэдняе рашэнне аб выделенні.
 
=== Старонкі з іншых прастораў ===
Хутка выдаляюць катэгорыі без складнікаў і катэгорыі-[[ВП:перасылкі|перасылкі]], таксама катэгорыі-дублі. Складнікі катэгорыі пры гэтым трэба перанесці ў новае месца.
 
Хутка выдаляюцца старонкі размоў-перасылкі.
 
Хутка выдаляюць [[Адмысловае:brokenRedirects|паламаныя перасылкі]], некарэктныя па сэнсу перасылкі і перасылкі з памылковых назваў.
 
== Якія старонкі не павінны выдаляцца хутка ==
Наступныя праблемы не могуць быць падставай для хуткага выдалення:
* Памылка ў назве для артыкулаў. Рашэнне аб выдаленні/невыдаленні артыкула павінна прымацца зыходзячы з яго зместу. Артыкул лёгка і хутка можна перанесці пад правільную назву.
* Артыкулы мусяць быць перанесенымі пад іншыю назву ці аб’яднаны з іншымі артыкуламі. У гэтым выпадку, калі перанос ці аб’яднанне немагчыма выканаць хутка, варта выставіць старонку на [[Вікіпедыя:Да перайменавання|перайменаванне]] ці [[Вікіпедыя:Да аб'яднання|аб’яднанне]].
* Артыкул мае кароткі змест, які, аднак, дае мінімальныя ўводзіны і раскрывае сутнасць. У гэтым выпадку артыкул мусіць быць вынесены на абмеркаванне выдалення, ці [[Вікіпедыя:Артыкулы да паляпшэння|да паляпшэння]].
* Артыкул мае сумніўную значнасць — тады абавязкова варта выставіць на абмеркаванне, каб аўтар ці іншыя ўдзельнікі мелі магчымасць значнасць паказаць.
 
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Выдаленне старонак]]