Розніца паміж версіямі "Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі"

няма тлумачэння праўкі
др (→‎Узнагароды: clean up з дапамогай AWB)
{{навуковец}}
'''Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі''' (нар. {{ДН|22|7|1936}}, [[вёска Рабкі|в. Рабкі]], [[Дзятлаўскі раён]], [[Гродзенская вобласць]]) — беларускі [[філолаг]] і [[крытык]]. [[Кандыдат філалагічных навук]] (1967).
 
{{змест злева}}
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта [[БДУ|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]] (1958). Працаваў настаўнікам Слабадской сямігадовай школы [[Вілейскі раён|Вілейскага раёна]] (1958—1959), карэктарам маладзечанскай абласной газеты «Чырвоны сцяг» (1959), інспектарам аддзела народнай асветы [[Маладзечанскі раён|Маладзечанскага раёна]] (1959—1962). Скончыў аспірантуру пры [[Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР|Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР]] (1965), з 1965 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута.
 
== Навуковая і творчая дзейнасць ==
Дэбютаваў вершамі ў 1952 годзе (навагрудская раённая газета «Новае жыццё»). З рэцэнзіямі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі, даследаваннямі па старажытнай літаратуры выступае з 1959 г. Аўтар манаграфіі «Беларускія летапісы як помнікі літаратуры: Узнікненне і літаратурная гісторыя першых зводаў» (1969), брашуры «Беларускі тытан эпохі Адраджэння» (1990), аўтар кнігі «Францыск Скарына» (з [[Г. Галенчанка]]м і [[В. Шматаў|В. Шматавым]], на французскай мове — 1979 і на англійскай — 1980, [[Парыж]]), аўтар дакладу на IX Міжнародны з'езд славістаў «Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (з [[А. Коршунаў|А. Коршунавым]], [[Алег Лойка|А. Лойкам]], 1982), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. I, 1968), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977), «Истории всемирной литературы» (т. 3, 1985; т. 4, 1987), падручніка для ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд» (1985).
 
Перакладае са старажытнарускай[[Старажытнаруская мова|старажытнаруска]]й і старабеларускай[[Старабеларуская мова|старабеларуска]]й моў. Прымаў удзел у выданні «Поўнага збору рускіх летапісаў» (т. 32 і 35), складальнік зборніка «Слова пра паход Ігаравы» (1986).
 
== Узнагароды ==
* Узнагароджаны [[медаль Францыска Скарыны|медалём Францыска Скарыны]]. Лаўрэат [[Дзяржаўная прэмія Беларусі|Дзяржаўнай прэміі Беларусі]] (1994) за ўдзел у стварэнні цыкла прац «Скарына і беларуская культура».
 
{{зноскі}}