Гара: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 78:
Асабліва важнае антрапагеаграфічнае значэнне маюць пашыраныя катлавіны ў далінах. Звычайна да гэтых катлавін падыходзяць бакавыя даліны, і, тады як уся даліна з'яўляецца шляхам зносін, яе пашыраная частка робіцца іх вузлом. Частка такіх катлавін з'яўляецца правальнымі (у правальных катлавінах ляжаць [[Фларэнцыя]], [[Вена]], [[Майнц]] і Любляна). Але найчасцей катлавіна бывае пашыранай часткай, утворанай запрудай даліны, разгалінаваннем даліны на рукавы, упадзеннем бакавых рэк. Звычайна да пашыраных частак даліны і прымеркаваны селішчы, астатняя даліна служыць толькі для перасоўвання. Прыпынкавыя пункты даводзяцца як-разоў на пашыраныя, больш плоскія пляцоўкі.
 
Але даліны не на ўсім сваім працягу з'яўляюцца бездакорнымі шляхамі. Шырокія пляцоўкі нярэдка змяняюцца вузкімі [[Цясніна|цяснінаміцясніна]]мі; паводкі ў горах робяць дарогі па дне даліны непраходнымі. Пасоўванне па вузкіх далінах было ў свой час небяспечна і ў сэнсе рабаўніцкіх налётаў. У эпоху грунтовых дарог, убору з даліннымі дарогамі, існавалі таму і нагорныя. Дарогі гэтыя суправаджаліся мястэчкамі, сцены і вартаўнічыя вежы якіх кажуць пра ранейшую трасу нагорных дарог. Па меры таго як жыццё рабілася спакайней, у даліну з горных уступаў спускаліся прыгарады гарадоў. Сюды пераносіўся цэнтр цяжару гарадскога жыцця, сюды ж спускаліся і галоўныя струмені
зносін. Сляды такога перасоўвання ўніз паселішчаў і дарог можна дагэтуль назіраць у [[Вагезы|Вагезах]] і ў [[Шварцвальд]]зе. Буйнейшыя паселішчы ўзнікалі звычайна па краі гор, там, дзе даліны падыходзілі да раўніны. Тут узнікалі размеркавальныя пункты таварапамену. Тутака ж уладкоўваліся ўмацаванні жыхарамі нізін, якія засцерагалі сябе ад уварвання насельнікаў з гор. Там, дзе выйсці горных далін перасякаліся дарогамі, што ідуць па нізіне ўздоўж падэшвы гор, узнікалі даволі вялікія гандлёвыя гарады ([[Тбілісі]] ў [[Закаўказзе]], [[Мілан]] у Паўночнай Італіі, [[Мюнхен]] у Баварыі, [[Ліма]] ў Перу).
 
Радок 99:
 
Толькі выйдучы з вузкіх рамак маленькіх горных западзін на шырэйшыя прасторы, можна было знаходзіць умовы, спрыяльныя для з'яднання і для шырокага грамадскага падзелу працы. Такія ўмовы ўяўляюць плоскія сугор'і сярод гор.
Яны ніколі не бываюць зусім плоскімі. Яны не толькі атачаюцца, але і прарэзваюцца горнымі хрыбтамі. Дзякуючы скупнасці ападкаў на гэтых хрыбтах сугор'я атрымваюць дастатковае абвадненне, маюць [[рэкі]] і [[Возера|азёры]]; усім гэтым было магчыма скарыстацца для штучнага абваднення. Такія нагорныя вобласці з'явіліся агменямі ранняй культуры. У прыватнасці гэта ставіцца да амерыканскіх сугор'яў, што яднаюцца ў дзве вялікія групы: адна ідзе ад [[Мексіка|Мексікі]] да [[Юкатан]]а, іншая цягнецца па [[Анды|Андыйскім]]йскім сугор'ям ад [[Калумбія|Калумбіі]] да Балівіі. На гэтых сугор'ях, а не ва ўрадлівых нізінах з іх трапічнымі лясамі і не ў стэпах Лаплатской нізіны, утварыліся агмені ранняй культуры ў Амерыцы. Такія ж агмені ранняй культуры ўтварыліся на сугор'ях Пярэдняй Азіі і на сугор'ях [[Эфіопія|Эфіопіі]].
 
{{зноскі}}
Радок 112:
* {{Commons|Category:Mountains|Горы}}
 
[[Катэгорыя:ГараГоры|*]]
[[Катэгорыя:Формы рэльефу]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]