Розніца паміж версіямі «Хроніка Быхаўца»

810 байтаў дададзена ,  4 гады таму
др
дапаўненне
др (дапаўненне)
Доўгі час крыніца лічылася [[фальсіфікат]]ам, які прыпісвалі [[Т. Нарбут]]у, які ўпершыню выдаў «Хроніку Быхаўца» ў серыі «''Помнікі літоўскай гісторыі''» ([[1846]]), пасля чаго [[рукапіс]] знік без следу. Гэта, а таксама неадназначная рэпутацыя Нарбута (які часам спасылаўся на неіснуючыя крыніцы<ref>Предисловие // ПСРЛ, Т.32, 1975.</ref>) і супярэчнасці і [[анахранізм]]ы ў [[тэкст|тэксце]], дало падставы для думкі аб фальсіфікацыі. Але з сапраўднасцю дакумента згадзіліся шматлікія расійскія, беларускія і польскія гісторыкі. За некалькі гадоў перад Нарбутам урывак з хронікі (фрагмент аб забойстве вялікага князя [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонта Кейстутавіча]] 1440 года) надрукаваў настаўнік [[Віленская гімназія|Віленскай гімназіі]] Г. Клімашэўскі, які чытаў рукапіс яшчэ ў маёнтку Быхаўца.
 
У другі раз «Хроніка Быхаўца» была апублікаваная ў ХVII томе [[ПСРЛ|Поўнага збору рускіх летапісаў]] ([[1907]]). [[М. Улашчык]] даказаў, што ўспісе дадзенымлетапіса летапісевыдадзеным у 1846 годзе не хапае толькі 10 % тэксту арыгінала, аякі быў складзены ён быў уў 1530-я гг.гады аўтарам, блізкім да магнатаў Гаштольдаў і Алелькавічаў.
 
У 2012 годзе літоўскі даследчык Кястуціс Гудмантас знайшоў у 1-м (вавельскім) аддзяленні Нацыянальнага архіва ў Кракаве ўрывак «Хронікі Быхаўца», перапісаны ў 1570–1580-я гады, што канечна абвяргае думкі пра фальсіфікацыю Т. Нарбута. Вавельскі ўрывак, у адрозненне ад тэксту «Хронікі», апублікаванага Т. Нарбутам, перапісаны кірыліцай.<ref>''Gudmantas K.'' Lietuvos metraščio Vavelio nuorašas (fragmentas) // Senoji Lietuvos literatūra. T. 34. -- Vilnius, 2012. -- P. 121–151.</ref>
 
Твор пачынаецца з [[легенда аб Палемоне|апісання бегства «рымлян»]]<ref>Палемон у самым пачатку рукапісу адзін раз названы Апалонам, але ўжо на наступнай старонцы — Палемонам. Пачатак гісторыі пра Палемона не ў поўнай меры адпавядае версіі [[Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага|Хронікі ВКЛ]], затое амаль даслоўна супадае з адной з цытатаў, прыведзеных па гэтаму пытанню [[Мацей Стрыйкоўскі|Стрыйкоўскім]].</ref>, і завяршаецца разгромам крымскіх татараў [[бітва пад Клецкам, 1506|пад Клецкам]] (1506). Асноўная тэма твору — ваенна-патрыятычная, таму падкрэслены факты тэрытарыяльнага росту [[ВКЛ]], ухваляецца замежная палітыка [[Вітаўт]]а, яго роля ў [[Грунвальдская бітва, 1410|Грунвальдскай бітве]]. Адчуваецца антыпольская скіраванасць у выкладанні матэрыялу. Так, Польшча апісваецца як галоўны вораг незалежнасці ВКЛ. З той прычыны, што «Хроніка» стваралася ў перыяд да Люблінскай уніі, высока ацэнена роля беларуска-літоўскай шляхты ў гісторыі краіны, выказана заклапочанасць яе лёсам.