Гарабурды: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др Дадаў выяву герба
Радок 1:
[[Выява:Herb Abdank.svg|thumb|150px|Герб «Габданк»]]

'''Гарабурды''' гербу «Габданк» — вялікалітоўскі шляхецкі род.
 
Паходзяць, мусіць, з полацкага баярства. Польскі генеалог XIX ст. [[Севярын Урускі|С. Урускі]] лічыў, што Гарабурды татарскага паходжання, а шляхецтва атрымалі ад [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]]. Аднак Рыгор Гарабурда служыў яшчэ вялікаму князю [[Казімір Ягелончык|Казіміру Ягелончыку]]. З 1390-1420-х гадоў вядомы Астафій Гарабурда, пісар князя [[Лугвен Альгердавіч|Лугвеня Альгердавіча]], але яго сувязь з родам не высветлена. Урускі пачынаў радавод Гарабурдаў з Багдана (Тэадата, Федзькі) Рыгоравіча, якога называў пісарам каралевы [[Бона Сфорца|Боны]] і ўраднікам яе літоўскіх маёнткаў. Паводле Урускага, Багдан у шлюбе з Мілаславай з Сачкевічаў на Ліпах меў пяць сыноў — Сямёна, [[Лукаш Багданавіч Гарабурда|Лукаша]], [[Міхаіл Багданавіч Гарабурда|Міхайлу]], [[Анцута Багданавіч Гарабурда|Анцуту]] і Пятра.