Давыд-Гарадок: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Дадаў здымак царквы і касцёла
Радок 10:
|шырыня герба =
|шырыня сцяга =
|выява = Давыд-Гарадок., ЦаркваГеоргіеўская Маці Божай Казанскай.1царква.jpg
|памер =
|подпіс = Царква МаціСьвятога Божай КазанскайЮрыя
|lat_dir = N |lat_deg = 52 |lat_min = 03 |lat_sec = 20
|lon_dir = E |lon_deg = 27 |lon_min = 12 |lon_sec = 50
Радок 76:
== Гісторыя ==
Паводле археалагічных звестак, узнік у пачатку [[12 стагоддзе|XII ст.]]. Мяркуюць, што заснаваў яго валынскі князь [[Давыд Ігаравіч]], які ў 1100 г. атрымаў Пагарынне. Закладзены на былым гарадзішчы ў сутоках рэк [[Гарынь]] і Няпраўда (перасохла). Звонку горад быў умацаваны ровам, валамі і драўлянымі абарончымі сценамі. Раскопкамі праведзенымі ў 1937—1938 гг. польскім археолагам Р. Якімовічам і ў 1967 г. беларускім археолагам [[П. Ф. Лысенка]]м, выяўлены рэшткі шматлікіх жылых і гаспадарчых пабудоў, дваровых памостаў і вулічных маставых [[XII стагоддзе|XII ст.]] Галоўная вуліца ўяўляла сабой насціл з колатых плашак, пакладзеных на каркасную аснову з падоўжных і папярочных лаг. Астатнія вуліцы мелі больш простую канструкцыю. Усе пабудовы размяшчаліся ўздоўж вуліц і падзяляліся парканамі на асобныя сядзібы. Выяўлены рэшткі двухкамернай царквы з пахаваннямі ў дубовых трунах-калодах.
[[File:Davyd-Haradok, Łučnikaŭskaja. Давыд-Гарадок, Лучнікаўская (1936).jpg|thumb|left|Касцёл Божага Цела]]
 
[[File:Давыд-Гарадок. Царква Маці Божай Казанскай.1.jpg|thumb|left|Царква Маці Божай Казанскай]]
[[File:Davyd-Haradok, Haryń. Давыд-Гарадок, Гарынь (1936) .jpg|thumb|left|Давыд-Гарадок, Гарынь (1936) ]]
Першае ўпамінанне Давыд-Гарадка ў дакументах адносіцца да [[14 стагоддзе|XIV ст.]] З [[15 стагоддзе|XV ст.]] часта ўпамінаецца ў хроніках ВКЛ. Вядомы імёны князёў Івана, Юрыя, Дзмітрыя, Міткі Давыдавіча, пасля смерці якога горадам валодаў князь [[Свідрыгайла]]. Пасля смерці апошняга ў 1452 г. частка ўдзела трапіла да ўдавы Свідрыгайлы Ганны (валодала да 1486 г.), частка адышла да Турава. З канца [[XV стагоддзе|XV ст.]] Давыд-Гарадок быў уладаннем вялікага князя, з 1523 г. належаў каралеве [[Бона Сфорца|Боне Сфорцы]], з 1551 г. — [[Радзівілы|Радзівілам]]. Паводле ўскосных звестак, меў магдэбургскае права.<ref name="brama"/> З 1569 г. у складзе Кіеўскага ваяводства. З 1579 г. цэнтр ардынацыі, з 1586 г. уваходзіў у Клецкую ардынацыю. У 1631 г. у Давыд-Гарадку 365 двароў, гандлёвая плошча, 12 вуліц, [[Давыд-Гарадоцкі замак]]. Пад час [[Паўстанне Хмяльніцкага|Казацка-сялянскай вайны]] (1648—1651) адбылося [[Давыд-Гарадоцкае паўстанне]]. У 1653 г. — 348 двароў. Падчас вайны Расіі з Рэчы Паспалітай 1654—1667 гг. расійскі атрад князя Валконскі разбіў тут войскі Рэчы Паспалітай і спаліў горад. У 2-й палове XVII—XVIII стст. Давыд-Гарадок прыйшоў у заняпад. У 1675 г. тут 235 двароў. З 1793 г. Давыд-Гарадок у складзе Расійскай імперыі, з 1795 г. павятовы горад Мінскай губерні, меў герб на чорным полі выява ракі з сярэбранай прыстанню і 2 брамамі, да якіх набліжаецца залаты карабель з таварам. З 1796 г. Давыд-Гарадок — мястэчка Мазырскага павета. З пераводам яго жыхароў у саслоўе мяшчан (1836) эканамічнае жыццё ажывілася, пачала дзейнічаць суднаверф, пашырыліся гандлёвыя сувязі з Вільняй, Варшавай, гарадамі Валыні і Бесарабіі. З 1875 г. Давыд-Гарадок уваходзіў у Нясвіжскую ардынацыю.