Dziennik Wileński: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 20:
Спачатку часопіс выдаваў [[Вільнюскі ўніверсітэт|Віленскі універсітэт]]. У [[1815]]—[[1818]] годзе рэдактарам «Віленскага дзённіка» быў [[Казімеж Контрым]], вядомы польскі літаратар і публіцыст, адзін з заснавальнікаў асветніцкай суполкі [[Таварыства Шубраўцоў|«Таварыства Шубраўцоў»]].
 
У 1818—1821 часопіс выдавала Віленскае таварыства друкароў, а ў 1822—1830 «Віленскі дзённік» друкаваў у сваёй прыватнай друкарні [[Антон Марціноўскі]], ён жа з'яўляўсяз’яўляўся рэдактарам часопіса. Усяго выйшла 64 нумары «Дзённіка».
 
У розныя гады над часопісам працавалі філолаг [[Готфрыд Эрнст Гродэк]], прыродазнаўца і навуковец [[Станіслаў Баніфацы Юндзіл]]. У часопісе друкаваліся прафесар медыцыны [[Андрэй Матушэвіч]], эканаміст і аграном [[Міхал Ачапоўскі]], мастак і філосаф [[Мікола Длускі]], гісторык [[Міхал Ігнатавіч Балінскі|Міхал Балінскі]] ды іншыя.