Розніца паміж версіямі "Беавульф"

56 байтаў дададзена ,  10 гадоў таму
др
робат Дадаем: ml:ബെയൊവുള്‍ഫ്; cosmetic changes
др (робат Дадаем: ml:ബെയൊവുള്‍ഫ്; cosmetic changes)
Назва паэмы, «Беавульф», з'яўляецца ўмоўнай, бо ў рукапісе тэкст не мае загалоўку. Адзначаецца<ref name="baker">Peter S. Baker. Introduction to Old English (Oxford: Blackwell, 2003)</ref>, што ў стараанглійскай мове спалучэнне літар ''eo'' чыталася як дыфтонг [eo] ці [eʊ].
 
== Датаванне ==
 
Магчымая дата стварэння паэмы строга абмежаваная знізу пачаткам [[6 стагоддзе|6 стагоддзя]] (час згаданай у тэксце гібелі конунга [[Хігелак]]а), а зверху — першаю чвэрцю [[11 стагоддзе|11 стагоддзя]] (не пазней гэтага часу быў створаны вядомы нам манускрыпт паэмы). У гэтых, даволі шырокіх, рамках на карысць кожнага стагоддзя выказваліся пэўныя аргументы. Калі распаўсюджанае датаванне паэмы [[8 стагоддзе|8 стагоддзем]] слушнае, то найбольш верагоднае месца яе стварэння — [[Нартумбрыя]] ці [[Мерсія]].
 
== Рукапіс ==
 
Адзіны рукапіс паэмы, які дайшоў да нас, датуецца прыблізна [[1000]] годам і створаны, відавочна, двума перапісчыкамі. Разам з рукапісам паэмы [[Юдыт (паэма)|Юдыт]] і некалькімі празаічнымі тэкстамі ён уваходзіць у гэтак званы [[кодэкс Cotton Vitellius A. xv]], які захоўваецца зараз у [[Брытанская бібліятэка|Брытанскай бібліятэцы]]. У [[1731]] годзе рукапіс, які захоўваўся тады ў [[Котанава бібліятэка|Котанавай бібліятэцы]], быў значна пашкожданы пажарам. У [[1786]] годзе [[Ісландыя|ісландскі]] даследчык [[Грымур Ёнсан Торкелін]] перапісаў тэкст паэмы і замовіў яшчэ адну копію перапісчыку. З таго часу рукапіс паэмы быў дадаткова разбураны (працягвалі абсыпацца пашкоджаныя агнём часткі аркушаў), таму сёння копіі Торкеліна з'яўляюцца важнаю дадатковаю крыніцаю тэксту паэмы.
 
== Гісторыя пра Беавульфа ==
 
Паэма апісвае ўчынкі [[геаты|геацкага]] героя Беавульфа (ягонае імя перакладаецца, верагодна, як «пчаліны воўк», г.зн. «мядзведзь»).
Шчодра адораны Хродгарам, Беавульф вяртаецца на радзіму і праз пэўны час робіцца конунгам свайго народу. Праз шмат гадоў, у часы Беавульфавай старасці, нейкі неразумны вор выкрадае залатую чашу са скарбніцы магутнага [[цмок]]а. Раз'юшаны цмок пачынае знішчаць усё вакол, і Бэавульф разам са сваімі воінамі выходзіць біцца з ім. Толькі адзін з дружыннікаў, [[Віглаф]], аказваецца дастаткова стойкім, каб разам з гаспадарам выйсці супраць цмока. Разам два воіны забіваюць пачвару, але Бэавульф і сам памірае ад ранаў. Ягоная смерць прадвяшчае заняпад геатаў.
 
== Беавульф у сусветнае культуры ==
 
=== Пераклады ===
 
Першы пераклад паэмы (на [[лацінская мова|лацінскую мову]]) быў выкананы [[Грымур Ёнсан Торкелін|Торкелінам]]. На англійскую мову паэма перакладалася ня менш як сотню разоў, у тым ліку [[Шэймас Хіні|Шэймасам Хіні]]. Па-беларуску невялікія ўрыўкі выходзілі ў часопісе «[[Наша Вера]]», №46; пазней некалькі першых раздзелаў паэмы друкаваліся ў часопісе «[[Дзеяслоў (часопіс)|Дзеяслоў]]», №38 (у абодвух выпадках пад загалоўкам «Бэўвульф»).
 
=== У навейшай літаратуры ===
 
* [[Джон Гарднер]] выкарыстаў сюжэт паэмы ў сваім рамане «Грэндэль» ([[1971]])
* «Беавульф» аказаў вялікі ўплыў на творчасць [[Джон Толкін|Джона Толкіна]], у прыватнасці на казку «[[Хобіт]]» ([[1937]])
 
=== У кінематографе ===
 
* [[2005]]: фільм «[[Беавульф і Грэндэль]]» — вольная варыяцыя на тэму паэмы.
* [[2007]]: анімацыйны фільм «[[Беавульф (2007)|Беавульф]]» — таксама вольная трактоўка.
{{зноскі}}
 
[[Катэгорыя:Міфалогія]]
[[Катэгорыя:Стараанглійская паэзія]]
[[li:Beowulf]]
[[lt:Beovulfas]]
[[ml:ബെയൊവുള്‍ഫ്]]
[[nl:Beowulf (gedicht)]]
[[nn:Béowulf]]
182 286

правак