Розніца паміж версіямі "Віктар Уладзіміравіч Ярац"

 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1966 г. паступіў на філалагічны факультэт [[БДУ|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]], у 1968 г. перавёўся ў [[Гомельскі педагагічны інстытут]], на базе якога ў 1969 г. быў адкрыты ўніверсітэт (скончыў у 1970). Быў некалькі месяцаў загадчыкам сельгасаддзела рагачоўскай раённай газеты «Камунар». У 1970—1971 гг. служыў у Савецкай Арміі. Працаваў на Гомельскай студыі тэлебачання. У 1975 г. скончыў аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры Гомельскага ўніверсітэта. Працуе выкладчыкам гэтага ўніверсітэта, з 1978 г. — дацэнт. [[Кандыдат філалагічных навук]].
 
У кастрычніку 1968 г. разам з [[Алесь Сцяпанавіч Разанаў|Алесем Разанавым]] і Львом Барташам выступіў ініцыятарам калектыўнага ліста студэнтаў філфака ў ЦК КПБ на імя Пятра Машэрава. Подпісы пад лістом паставіла большасць студэнтаў факультэта. У лісце патрабавалася перавесці выкладанне на беларускім аддзяленні філфака на беларускую мову. Ліст выклікаў вялікую незадаволенасць партыйнага начальства, яго ініцыятараў бэсцілі на партыйных і камсамольскіх сходах. Пасля таго як Алесь Разанаў, Віктар Ярац і Валянціна Тоўкун з'ездзілі ў Зэльву да Ларысы Геніюш, два першыя ўзімку 1969 былі выключаны з БДУ праз няздачу заліку па ваеннай падрыхтоўцы (да гэтага яны былі выдатнікамі вучобы).
 
З дапамогай Максіма Танка працягнуў навучанне ў [[Гомельскі педагагічны інстытут|Гомельскім педагагічным інстытуце]], на базе якога ў 1969 г. быў адкрыты ўніверсітэт (скончыў у 1970). Быў некалькі месяцаў загадчыкам сельгасаддзела рагачоўскай раённай газеты «Камунар». У 1970—1971 гг. служыў у Савецкай Арміі. Працаваў на Гомельскай студыі тэлебачання. У 1975 г. скончыў аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры Гомельскага ўніверсітэта. Працуе выкладчыкам гэтага ўніверсітэта, з 1978 г. — дацэнт. [[Кандыдат філалагічных навук]].
 
== Творчасць ==