Віктар Уладзіміравіч Ярац: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1966 г. паступіў на філалагічны факультэт [[БДУ|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]].
 
У кастрычніку 1968 г. разам з [[Алесь Сцяпанавіч Разанаў|Алесем Разанавым]] і Львом Барташам выступіў ініцыятарам калектыўнага ліста студэнтаў філфака ў ЦК КПБ на імя Пятра Машэрава. Подпісы пад лістом паставіла большасць студэнтаў факультэта. У лісце патрабавалася перавесці выкладанне на беларускім аддзяленні філфака на беларускую мову. Ліст выклікаў вялікую незадаволенасць партыйнага начальства, яго ініцыятараў бэсцілі на партыйных і камсамольскіх сходах. За студэнтаў заступаліся некаторыя выкладчыкі, у тым ліку Ніл Гілевіч, які быў куратарам іх групы) і Алег Лойка<ref>Гілевіч, Ніл. Між роспаччу і надзеяй. Абрыс пройдзенага шляху ў сьвятле адной мары // [http://kamunikat.org/dziejaslou.html?pub_start=60&pubid=6333 Дзеяслоў. 2006. №4(23)].</ref>. Леў Барташ прыгадваў, як іх траіх вадзілі да рэктара ўніверсітэта [[Антон Нічыпаравіч Сеўчанка|Сеўчанкі]] і як гэты вучоны-оптык высокага ўзроўню, калі трое толькі пераступілі парог кабінету, адразу пачаў называць іх «буржуазнымі нацыяналістамі»<ref>Бартош, Леў. Яны баранілі Беларусь // Новы час. 2008. 3 кастрычніка. С. 15.</ref>. Пасля таго як Алесь Разанаў, Віктар Ярац і Валянціна Тоўкун з'ездзілі ў [[Зэльва|Зэльву]] да [[Ларыса Антонаўна Геніюш|Ларысы Геніюш]], два першыя ўзімку 1969 былі выключаны з БДУ праз няздачу заліку па ваеннай падрыхтоўцы (да гэтага яны былі выдатнікамі вучобы). Ярац узгадваў, як яму казалi тады: «Як можа быць, вы ж – не заходнiк, i пайшлi на такое»<ref>Ярац, Віктар. «Нашы людзі сачылі за вамі...» // Літаратура і мастацтва. 1993. 1 кастрычніка. С. 14.</ref>.
 
З дапамогай [[Максім Танк|Максіма Танка]] працягнуў навучанне ў [[Гомельскі педагагічны інстытут|Гомельскім педагагічным інстытуце]], на базе якога ў 1969 г. быў адкрыты ўніверсітэт (скончыў у 1970). Быў некалькі месяцаў загадчыкам сельгасаддзела рагачоўскай раённай газеты «Камунар». У 1970—1971 гг. служыў у Савецкай Арміі. Працаваў на Гомельскай студыі тэлебачання. У 1975 г. скончыў аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры Гомельскага ўніверсітэта, у 1976 г. абараніў [[Кандыдат філалагічных навук|кандыдацкую дысертацыю]] «Рытмічны лад сучаснай беларускай лірыкі»<ref>Ярец, В. В. Ритмический строй современной белорусской лирики: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук: специальность 10.01.03 Литература народов СССР / Ярец Виктор Владимирович; Академия наук Белорусской ССР, Институт литературы им. Янки Купалы. - Минск, 1976. - 11, [1] с.</ref>. Працуе выкладчыкам гэтага ўніверсітэта, з 1978 г. — дацэнт.