Гістарычны факультэт БДУ: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Тэг: першае рэдагаванне
Радок 25:
З 1921 па 1934 год спецыялістаў па гісторыі рыхтавалі на двух факультэтах універсітэта: факультэце грамадскіх навук і педагагічным. Гістарычны факультэт адкрыўся ў 1934 годзе, яго першым дэканам стаў акадэмік [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|АН БССР]] [[Васіль Шчарбакоў]]. Першапачаткова факультэт складаўся ўсяго трох кафедраў: гісторыі [[СССР]] і [[БССР]], гісторыі старажытнага свету, якой кіраваў прафесар [[Мікалай Нікольскі]]) і [[Сярэднявечча|сярэдніх вякоў]] (загадчык [[прафесар]] [[Уладзімір Перцаў]]). Першапачатковы штат факультэта складаўся з 18 выкладчыкаў (1 акадэмік, 2 прафесары, 10 дацэнтаў, 1 аспірант, 4 выкладчыка замежных моў). Першы набор склаў 67 студэнтаў.
 
З 1937 годзе на факультэце дзейнічае кафедра гісторыі новага і найноўшага часу (краін Еўропы і Амерыкі), якую да 1987 года бяззменна ўзначальваў прафесар [[Леў Шнеерсон]]. Гэта адзіная кафедра, якая не зведала рэарганізацыі за час існавання факультэта і захавала сваё першапачатковае найменне. У 1955 годзе адбылося аб'яднанне кафедры гісторыі старажытнага свету з кафедрай гісторыі сярэдніх вякоў у адну кафедру. У 1973 годзе была заснавана кафедра археалогіі і дапаможных гістарычных дысцыплін пад кіраўніцтвам прафесара [[Эдуард Загарульскі|Эдуарда Загарульскага]]. У 1992 годзе была створана кафедра крыніцазнаўства і музеязнаўства, якую ўзначаліў прафесар [[Уладзімір Нічыпаравіч Сідарцоў|Уладзімір Сідарцоў]]. Падчас рэарганізацыі кафедры расійскай і славянскай гісторыі ў 1998 годзе была сфармавана кафедра гісторыі Расіі на чале з прафесарам [[Ігар Аржэхоўскі|Ігарам Аржэхоўскім]] і кафедра гісторыі паўднёвых і заходніх славян, якую ўзначаліў дацэнт [[Анатоль Салькоў]]. У 2000/01 навучальным годзе агульнаўніверсітэцкая кафедра палітычнай гісторыі (былая кафедра гісторыі КПСС) увайшла ў склад кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу<ref>''Кісялёў Дз. М.'' [http://elib.bsu.by/handle/123456789/208 Гістарычная навука ў Белдзяржуніверсітэце ў 90-я гг. ХХ ст.] / Дз. М. Кісялёў // Працы гістарычнага факультэта : навук. зб. Вып. 1 / рэдкал. : У. К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2006. — С. 26</ref>. У 2001 годзе падчас рэарганізацый утварылася кафедра этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў. Першым загадчыкам стаў [[Павел Церашковіч]]. У 2008 годзе яго змяніў [[Тадэвуш Антонавіч Навагродскі|Тадэвуш Навагродскі]].
 
За 1991-2000 гады агульная колькасць выкладчыкаў факультэта вырасла з 58 да амаль ста, у тым ліку колькасць дактароў і кандыдатаў гістарычных навук павялічылася з 9 і 42 да 17 і 64 адпаведна. Колькасць публікацый вырасла з 91 публікацыі аб'ёмам 115 друкаваных лістоў у 1991 годзе да 325 публікацый аб'ёмам 456 друкаваных лістоў у 2000 годзе<ref>''Кісялёў Дз. М.'' [http://elib.bsu.by/handle/123456789/208 Гістарычная навука ў Белдзяржуніверсітэце ў 90-я гг. ХХ ст.] / Дз. М. Кісялёў // Працы гістарычнага факультэта : навук. зб. Вып. 1 / рэдкал. : У. К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2006. — С. 20-21</ref>.