Карачаеўцы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 22:
Згодна паданням карачаеўцаў, на ранніх этапах сваёй [[гісторыя|гісторыі]] яны ваявалі за незалежнасць супраць [[Кабардзінцаў|кабардзінцаў]]. У [[17 стагоддзе|XVII]] - [[18 стагоддзе|XVIII]] стст. тэрыторыя, населеная карачаеўцамі, трапіла ў залежнасць ад [[Крымскае ханства|Крымскага ханства]]. Апошні паход крымскіх татар на землі захаду [[Паўночны Каўказ|Паўночнага Каўказа]] адбыўся ў [[1707]] г. З уплывам крымскіх татар звязана распаўсюджанне [[іслам]]а.
 
У [[1826]] г. падчас [[Каўказская вайна|Каўказскай вайнаы]] карачаеўцы заключылі дагавор з [[Расійская імперыя|расійскімі]] войскамі аб захаванні [[нейтралітэт]]у. Аднак у [[1828]] г. у сувязі з магчымым удзелам карачаеўцаў у нападах на расійскія ўмацаванні іх землі былі акупаваны і ў выніку ўключаны ў склад Расіі. У [[1855]] г. карачаеўцы падтрымалі [[мусульмане|мусульманскае]] паўстанне горцаў Паўночнага Каўказа супраць Расіі. У [[1920]] г. і [[1930]] г. адбываліся ўзброеныя паўстанні карачаеўцаў супраць [[СССР|савецкіх]] улад. У [[1926]] г. у складзе [[РСФСР]] была створана Карачаеўская аўтаномная вобласць.
 
[[12 кастрычніка]] [[1943]] г. выйшла пастанова аб дэпартацыі карачаеўцаў, якая абвінавачавала прадстаўнікоў гэтага народа ў супрацоўніцтве з [[Трэці рэйх|нацысцкімі]] акупантамі. Дэпартацыя адбылася на працягу [[2 лістапада]] — [[5 лістапада]] 1943 г. 68 614 чалавек былі прымусова выселены ў [[Казахстан]] і [[Кіргізія|Кіргізію]]. Карачаеўская аўтаномная вобласць ліквідавалася.
 
Карачаеўцы атрымалі магчымасць вяртацца на Паўночны Каўказ толькі з [[1956]] г. У [[1957]] г. была створана Карачаева-Чаркеская аўтаномная вобласць у складзе [[Стаўрапольскі край|Стаўрапольскага края]]. [[Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў|М. С. Гарбачоў]], які назіраў за вяртаннем карачаеўцаў на радзіму, паведамляў, што на месцах для перасяленцаў былі створаны льготныя ўмовы, але ў далейшым любы прыгнёт успрымаўся імі вельмі хваравіта<ref>[http://www.gorby.ru/gorbachev/zhizn_i_reformy1/page_18/ М. С. Горбачев, Жизнь и реформы]</ref>. У [[1989]] — [[1991]] гг. працэс рэабілітацыі карачаеўцаў быў канчаткова завершаны. У [[1990]] г. была абвешчана аўтаномная рэспубліка [[Карачаева-Чаркесія]].
 
{{зноскі}}