Масква — трэці Рым: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{вызнч|1=«Трэці Рым»}}, {{вызнч|1=«Масква — трэці Рым»}}: ідэалагема ў палітычнай думцы [[Маск…'
 
структура, дапаўненне (працяг будзе)
Радок 3:
Азначае, на думку яе стваральнікаў і выкарыстальнікаў, тое, што пасля падзення [[горад Канстанцінопаль|Канстанцінопаля]] («другога Рыма») яго духоўная (праваслаўная) і палітычная спадчына перайшла да [[Маскоўская дзяржава|Масквы]] (потым да [[Расійская імперыя|Расіі]]), а горад Масква, пасля старажытнага Рыма і Канстанцінопаля, стаўся сусветным цэнтрам і асяродкам праваслаўнай («сапраўднай») рэлігійнасці.
 
== Значэнне і ацэнкі ==
Ідэалагема з'явілася сэнсавай асновай месіянскай канцэпцыі часоў утварэння [[Расійская цэнтралізаваная дзяржава|Расійскай цэнтралізаванай дзяржавы]], і можа быць названая своеасаблівым пралогам да рускай [[філасофія гісторыі|філасофіі гісторыі]], які ў значнай меры вызначыў месіянскі кірунак і праблематыку яе развіцця.
 
Ідэя «Трэцяга Рыма» з'явілася і своеасаблівым асяродкам росту расійскай нацыянальнай самасвядомасці, якая тады толькі ўзнікала.
 
На думку Скрыннікава, замацаванне ідэі выключнасці Масквы як «трэцяга Рыма» паспрыяла ізаляцыі Расіі ў той час, калі Расіі былі востра неабходныя культурныя і іншыя сувязі з краінамі Заходняй Еўропы.
 
== Узнікненне ==
Ідэя пераймання Масквой візантыйскай спадчыны ўзнікла ў апошняй чвэрці 15 ст., пасля [[аблога Канстанцінопаля, 1453|падзення Канстанцінопаля]] і наогул Візантыі, калі найбольшай праваслаўнай дзяржавай засталося Маскоўскае вялікае княства, якое ў гэты час няспынна нарошчвала сваю магутнасць. Вялікія князі маскоўскія паслядоўна падпарадкоўвалі сабе ўсе землі колішняй Русі, якія не ўвайшлі ў Вялікае княства Літоўскае, а вялікі князь Іван III быў жанаты з візантыйскай цароўнай Соф'яй (Зояй) Палеалог.
 
Радок 13 ⟶ 21:
Ідэі Філафея імпанавалі маскоўскаму двару, але, на думку Скрыннікава, няма доказаў таго, каб тэорыі Філафея набылі характар афіцыйнай маскоўскай дактрыны. Сам Васіль III, грэк па маці, ганарыўся сваяцтвам з візантыйскай імператарскай дынастыяй і цікавіўся грэка-італьянскай культурай, а грэкі пры вялікакняскім двары сустрэлі нападкі на артадаксальнасць візантыйскай царквы з абурэннем. Фактычнае засвойванне ідэі Масквы як «трэцяга Рыма» адбылося, разам з умацаваннем самаўладдзя і афіцыйнай царквы, ужо ў часы Івана IV, у часы яго найбольшых ваенных поспехаў.
 
=== Падставы ===
На думку Скрыннікава, замацаванне ідэі выключнасці Масквы як «трэцяга Рыма» паспрыяла ізаляцыі Расіі ў той час, калі Расіі былі востра неабходныя культурныя і іншыя сувязі з краінамі Заходняй Еўропы.
Падставы ідэі
 
Ідэя, выражаная Філафеем, аб'яднала ў сабе рысы распаўсюджанай у многіх краінах тэорыі «[[Вечны Рым|Вечнага Рыма]]». У Расіі праваднікамі гэтай ідэі выступілі кніжнікі з ліку «іасіфлянаў», якія перад 1520-мі гг. занялі паноўнае становішча ў Расійскай праваслаўнай царкве і ў афіцыйнай ідэалогіі. Развіваючы ідэі іасіфлянаў, фармулёўка Філафея выдзяляла ў тэорыі «Вечнага Рыма» новы аспект, які звязваў ролю Расіі як адзінай апоры праваслаўя з усясветна-гістарычным працэсам. Такім чынам, у фармулёўцы Філафея былі аб'яднаныя і выражаныя дзве фундаментальныя ідэі: пераемнасці [[царства]]ў і богавыбранасці рускага народу. Абедзве гэтыя ідэі давалі прыймальнае для свайго часу растлумачэнне гісторыі і абгрунтаванне ўзвышэння Масквы і яе месіянскай ролі ў будучыні.
 
Ідэя Масквы як трэцяга Рыма мела і гістарычнае абгрунтаванне. Рэлігійная свядомасць Маскоўскай Русі, арыентаваная на Канстанцінопаль як цэнтр праўдзівай веры, пацярпела глыбокі шок пасля падзення гэтага цэнтру, спачатку духоўнага ([[Фларэнцыйская унія, 1439|Фларэнцыйская унія]]), а потым палітычнага ([[аблога Канстанцінопаля, 1453]]). Грамадская думка шукала адэкватнай замены гэтаму цэнтру, і такой заменай выглядала Масква, якая «перамагала няверных, збірала рускія землі і абараняла ўсе праваслаўныя народы».
 
Ідэя дакладна адлюстроўвала і тагачасныя палітычныя ўмовы — заканчэнне удзельна-родавага перыяду развіцця і пачатак фарміравання Маскоўскай цэнтралізаванай дзяржавы, а разам з гэтым і змяненне палітычнай [[парадыгма|парадыгмы]], прыход нацыянальна-дзяржаўнай палітыкі. Прыйманню ідэі спрыяў і шлюб Івана III з візантыйскай цароўнай, хоць ужо і няіснага царства — такім чынам, разам з перайманнем візантыйскай сімволікі (двухгаловы арол), Масква як бы пераймала і рэлігійную і палітычную місію Візантыі. Таксама ў той час адбылося і канчатковае вызваленне Масквы ад татарскай залежнасці.
 
== Развіццё ==
Пачаткова ідэя «Трэцяга Рыма» мела найперш тэалагічны сэнс, звязаны з вызначэннем новай ролі расійскай царквы ў хрысціянскім свеце, яе міжнароднага становішча і яе становішча ў Расіі, ў дачыненні да царскай улады. Расійская дзяржава прызначалася гэтай ідэяй быць прытулкам «праўдзівага хрысціянства» (гл. [[рэлігійны правідэнцыялізм]]).
 
Але ў такой ідэі існаваў і іншы аспект, у якім праваслаўе абвяшчалася «рускім», а Расійская дзяржава — адзінай «праўдзіва хрысціянскай», і ў гэтым сэнсе – усясветнай дзяржавай. Гэты аспект быў хутка заўважаны маскоўскімі царамі, якія ўбачылі ў ідэі тое, што было сугучна іх уласным памкненням да ўмацавання палітычных пазіцый Масквы і да ўмацавання [[самаўладдзе|самаўладдзя]] (гл. [[самадзержац]], [[самаўладдзе]], [[цары маскоўскія]]). Новы рэлігійны статус Масквы рабіў яе цэнтрам хрысціянскага свету, а маскоўскага цара ператвараў ва «ўсетрымальніка», які не быў адказным перад людзьмі, і ні з кім не дзяліў «давераную» яму ўладу, у тым ліку і з царквой.
 
Такім чынам, адбылося пераарыентацыя ідэі, ад ўвасаблення рэлігійнага правідэнцыялізму да сродку ідэйна-палітычнага абгрунтавання ўзвышэння Масквы як дзяржавы.
 
{{літ
|{{крыніцы/Скрыннікаў Трэці Рым}}}}
| Новикова Л., Сиземская И. Русская философия истории
}}