Карачаеўцы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 39:
Народная [[кулінарыя|кухня]] карачаеўцаў багата на [[мяса|мясныя]] стравы, [[суп]]ы на поліўцы з мясной асновай, [[сыр]]ы. З [[мука|мукі]] пякуць прэсныя аладкі ''гырджыны'' і піражкі з начыннем ''хычыны''. Традыцыйныя [[малако|малочныя]] напоі — [[айран]] і [[кефір]] ''гыпы айран''.
 
Асноўнай грамадскай адзінкай доўгі час заставаўся род ''тукъум'', які складаўся з пашыраных і малых нуклеарных [[сям'я|сем'яў]]. Чальцы аднаго ''тукъум'' мелі адзінае прозвішча, жылі ў сваёй родавай частцы паселішча. Род валодаў пэўнымі землямі, у тым ліку пашамі, могілкамі, часам нават [[мячэць|мячэцямі]], сімвалам ''тамга''. Забараняліся [[шлюб]]ы знутры роду або з чальцамі іншых родаў, што паходзілі ад аднаго з легендарных продкаў—мігрантаў з [[Крым]]а. Часам у склад роду прымалі несваякоў. Пры гэтым новы чалец праходзіў абрад праходу пад кіям. У выніку сваяцтва з ім вызначалася "па кію". Кроўнае сваяцтва звалася сваяцтвам "па агменю". Адданасць роду віталася, на чальцоў клаўся абавязак узаемнай дапамогі. Існаванне вялікіх пашыраных сем'яў ''юйюр'' тлумачыцца [[прырода|прыроднымі]] асаблівасцямі карачаеўскіх тэрыторый. Яны адрозніваюцца недахопам ворыўных зямель, а часам — і пашы. Вялікія сем'і не падзялялі зямлю паміж сваякамі, працягвалі весці агульную гаспадарку і выплочвалі адзіны падатак. Увядзенне царскімі ўладамі падушнага падатку ў другой палове XIX ст. прывяло да хуткага разбурэння ''юйюр'' на малыя нуклеарныя.
 
На чале сям'і заўсёды быў мужчына. Большасць сямейнай маёмасці падзялялася паміж сынамі, але згодна звычаям [[шарыят]]у дачкі таксама мелі права на маёмасць.
 
{{зноскі}}