Розніца паміж версіямі "Сёмы крыжовы паход"

вікіфікацыя
(вікіфікацыя)
Галоўныя сілы французаў на чале з каралём неўзабаве былі атакаваны мамлюкскім военачальнікам [[Бейбарс I|Бейбарсам]]. У гэтай бітве французы пацярпелі няўдачу, аднак замест таго, каб адступіць да [[Дум'ят|Дам'еты]], [[Людовік IX]] прыняў пагібельнае рашэнне аблажыць Эль-Мансур. Гэта акцыя скончылася сумна: каралеўскія войскі падкасілі голад і хваробы.
 
У сакавіку [[1250]] года, калі армія была на грані знясілення, Людовік паспрабаваў адступіць да Дам'еты, аднак быў нагнаны мамлюкамі і разбіты ў [[бітва пры Фарыскуры|бітве пры Фарыскуры]]. Яго саслабленыя і дэмаралізаваныя войскі былі знішчаны мамлюкамі, а сам ён патрапіў у палон. Хворы на дызентэрыю кароль быў аддадзены пад назіранне арабскага лекара. У маі таго ж года палонныя французы з каралём былі адпушчаны за выкуп у 800 000 [[Солід|безантаў]]. Палова гэтай сумы паводле дагавора была выплачана яшчэ да таго, як [[Людовік IX]] павінен быў пакінуць [[Егіпет]]. Акрамя таго, паводле ўмоў дагавора егіпцянам вярталася Дам'ета. Адразу ж пасля вызвалення кароль з ацалелымі воінамі адплылі ў [[Ака (горад)|Акру]] — апошнюю апору ўлады крыжакоў на Усходзе<ref>Watterson, Barbara. ''The Egyptians''. Blackwell Publishing, 1998. [http://books.google.com/books?id=bm1YdwLQ3pYC&pg=PA261&dq=Turanshah,+as-Salih%27s+successor&sig=kG5kNS7NSPqUS4bqYeEuyIk9E1M ''page 261'']</ref><ref name=autogenerated1 />.
 
== Наступствы ==
[[Людовік IX]] заключыў саюз з мамлюкамі, якія ў той час былі супернікамі султана [[Дамаск]]а, і са сваёй новай базы ў [[Ака (горад)|Акры]] пачаў аднаўляць гарады крыжакоў, у прыватнасці [[Яфа|Яфу]] і [[Сідон]]<ref>''Joinville and Villehardouin: Chronicles of the Crusades'', translated by M.R.B. Shaw, pages 295-316, Penguin Classics: New York, 1963</ref>. Хоць гэтыя гарады фармальна належалі Кіпрскаму каралеўству, [[Людовік IX]] дэ-факта стаў іх кіраўніком. У [[1254]] годзе ў караля скончыліся грошы, да таго ж яго прысутнасць патрабавалася ў Францыі, дзе памерла яго маці і рэгент [[Бланка Кастыльская]]. Перад ад'ездам ён сфарміраваў пастаянны французскі гарнізон у [[Ака (горад)|Акры]], сталіцы [[Іерусалімскае каралеўства|Іерусалімскага каралеўства]] пасля страты [[Іерусалім]]а.
 
У [[1255]] годзе ў Сірыю ўвайшлі атрады мамлюкаў і знішчылі там апошнія ачагі супраціўлення крыжакоў. У [[1270]] годзе французскі кароль ініцыяваў [[Восьмы крыжовы паход]], але ён таксама скончыўся правалам. У [[1291]] годзе [[Аблога Акры, 1291|мусульмане захапілі Акру]]<ref>Keen, p. 94</ref>.