Бранскае княства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 68:
У [[1356]]—[[1359]] гадах падчас барацьбы за ўладу ў Бранску княства было захоплена [[Альгерд]]ам і далучана да [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], княжанне вернута прадстаўніку [[Ольгавічы|Ольгавічаў]] [[Раман Міхайлавіч, князь бранскі|Раману Міхайлавічу]]. Пасля паходу маскоўскіх войскаў на бранскую зямлю ў [[1370]] годзе Альгерд пасадзіў у Бранску свайго сына [[Дзмітрый Альгердавіч|Дзмітрыя]] (у [[1372]] годзе ён згаданы як бранскі князь). Але ўжо ў [[1371]] годзе Альгерд не ўключыў Бранск у склад земляў, на якія прасіў [[Канстанцінопальскі патрыярх|канстанцінопальскага патрыярха]] даць асобнага ад мітраполіі кіеўскай і ўсяе Русі мітрапаліта, і ў [[1375]] годзе ў якасці бранскага князя зноў фігуруе Раман Міхайлавіч.
 
Дзмітрый Альгердавіч валодаў Чарнігавам, [[Старадуб]]ам і [[Трубчэўск]]ам да зімы [[1379]]/[[1380]] гадоў, калі, скарыстаўшыся маскоўскай ваеннай прысутнасцю (князь [[Дзмітрый Міхайлавіч Баброк-Валынскі]]), ад'ехаў на маскоўскую службу і атрымаў ад [[Дзмітрый Іванавіч Данскі|Дзмітрыя Маскоўскага]] у кармленне [[Пераслаўль-Залескі]]. Бранскія войскі згадваюцца ў сувязі з [[Кулікоўская бітва|Кулікоўскай бітвай]] (1380) разам з князямі Дзмітрыем Альгердавічам і Глебам Бранскім. З ад'ездам Дзмітрыя і паходам [[Ягайла|Ягайлы]] з Літвы да верхняй [[Ака (горадрака)|Акі]] даследчыкі звязваюць аднаўленне ў рэгіёне ўлады вялікага князя літоўскага. Намеснікам Ягайлы тут стаў [[Дзмітрый-Карыбут]] Альгердавіч, які ўдзельнічаў у [[1381]]—[[1382]] гадах у барацьбе за ўладу ў Літве на баку Ягайлы супраць [[Кейстут]]а. Пасля [[Крэўская унія|Крэўскай уніі]] і [[Астроўскае пагадненне|Астроўскага пагаднення]] Дзмітрый-Карыбут пазбавіўся ўладанняў у Севершчыне. Раман Міхайлавіч у [[1396]] годзе стаў літоўскім намеснікам у Смаленску, дзе быў забіты ў [[1401]].
 
Пасля таго, як у [[1500]] годзе Бранск быў узяты войскамі [[Іван III|Івана III]], ён назаўжды ўвайшоў у склад Маскоўскай дзяржавы.