Розніца паміж версіямі "Ізі Харык"

1 966 байтаў дададзена ,  2 гады таму
Дапаўненні да біяграфіі і бібліяграфіі
(афармленне)
(Дапаўненні да біяграфіі і бібліяграфіі)
}}
[[Выява:А. Бразер. 'Поэт Изи Харик'.jpg|міні|[[Абрам Бразер]]. Бюст Ізі Харыка.]]
'''Ізі Харык''' (''Ісак Давыдавіч Харык''; {{ДН|17|3|1898}}, [[вёска Зембін]], {{МН|Барысаўскі раён|у Барысаўскім раёне|}}, [[Мінская вобласць]] — {{ДС|29|10|1937}}) — беларускі [[паэт]], грамадскі дзеяч, публіцыст. Пісаў пераважна на мове [[ідыш]]. Член-карэспандэнт [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Акадэміі навук БССР]] (з 1936 г.), член [[Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР|ЦВК БССР]] (1931—1937)<ref name=":0">http://nasb.gov.by/rus/members/correspondents/kharik.php</ref>.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'і шаўца. Вучыўся ў [[Хедар|хедары]], а таксама народнай рускай школе Зембіна. У юначыя гады працаваў рабочым на фабрыках і заводах [[Горад Мінск|Мінска]], [[Горад Барысаў|Барысава]], [[Гомель|Гомеля]], аптэкарам у Барысаве<ref name=":1">http://belisrael.info/?p=12721</ref>. У 1917 г. пераехаў у Мінск на сталае жыхарства. Быў бібліятэкарам, загадчыкам агульнаадукацыйнай школы. У 1919 г. пайшоў добраахвотнікам у [[РСЧА|Чырвоную Армію.]] Служыў санітарам<ref name=":1" />. Прымаў удзел у баях на тэрыторыі Беларусі. Вучыўся ў [[БДУ|Беларускім дзяржаўным універсітэце]] на медыцынскім факультэце (у 1921—1922 гг.)<ref name=":1" />, у Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В. Брусава (з 1922 г.), у 1927 г. скончыў [[Маскоўскі ўніверсітэт]]. Пасля вяртання ў Мінск у 1928—1937 гг. быў спачатку сакратаром<ref name=":1" />, а з 1930 г. адказным рэдактарам яўрэйскага часопіса «Штэрн» («Зорка»). Старшыня секцыі яўрэйскіх пісьменнікаў СП БССР з часу яе заснавання ў 1934 г. Адзін з шасці сааўтараў «Пісьма беларускага народу вялікаму Сталіну» (1936 г.)<ref name=":1" />.
 
У верасні 1937 года рэпрэсіраваны, ордэр на арышт падпісаў народны камісар унутраных спраў БССР [[Барыс Давыдавіч Берман|Барыс Берман]]<ref name=":1" />. У выніку катаванняў згадзіўся з усімі абвінавачваннямі<ref>http://rosenbloom.info/kharik/kharik.html</ref>. 28.10.1937 г. Ваеннай Калегіяйкалегіяй Вярхоўнага суда СССР Ізі Харык быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання (пасяджэнне па яго справе доўжылася 15 мінут). Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.06.1956 г.
 
== Творчасць ==
Першыя вершы апублікаваў у 1920 г. (часопіс «Камуністычны свет», Масква). Аўтар зборнікаў паэзіі на ідышы «Трапятанне» (Мінск, 1922), «Мінскія балоты» (1924), «На зямлі» (Масква, 1926), «Душой і целам» (паэма, 1928), «Вершы і паэмы» (Кіеў, 1930), «Хлеб» (паэма, Харкаў, 1930), «Круглыя тыдні» (1932), «Ад полюса да полюса» (Мінск, 1934), «Наша бадзёрасць» (Кіеў, 1934), «Вершы і паэмы» (1935), «Пяць паэм» (Мінск, 1936), «На чужым балі» (паэма, Мінск, 1936), «Душой і целам» (выбранае, Масква, 1970), «Лірычныя матывы» (Масква, 1994). У 1926 г. у мінскім альманаху «Цайтшрыфт» быў змешчаны нарыс Ізі Харыка «Лейзер Шэйнман — бадхен з Зембіна», прысвечаны дзеду паэта<ref>http://belisrael.info/?p=12676</ref> (дзед Лейзер стане і прататыпам галоўнага героя паэмы «На чужым балі», напісанай у 1935 г.). У перакладзе на беларускую выйшлі «Выбраныя творы» (Мінск, 1958), «Выбранае» (Мінск, 1969), на рускую «Стихи» (1935), «Стихи и поэмы» (Масква, 1958), «От полюса к полюсу» (Масква, 1971). У 1998 г. у Мінску выйшаў зборнік «Отсель кричу в грядущие года…» (пераклады на рускую)<ref name=":0" />, у 2008 г. — дзвюхмоўная кніга Ізі Харыка «Туга па чалавеку» на ідышы із па-беларускупаралельнымі перакладамі на беларускую<ref>https://www.svaboda.org/a/24806199.html</ref>.
 
Перакладаў на ідыш [[Міхась Чарот|Міхася Чарота]], [[Я. Колас]]а. Асобныя творы Ізі Харыка перакладалі на беларускую [[Пятрусь Броўка]], [[Генадзь Мікалаевіч Бураўкін|Генадзь Бураўкін]], [[Рыгор Саламонавіч Бярозкін|Рыгор Бярозкін]], [[Пятро Глебка]], [[Хведар Жычка]], [[Кастусь Кірэенка]], [[Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў|Аркадзь Куляшоў]], Уладзімір Паўлаў<ref>http://belisrael.info/?p=12095</ref>, Вольф Рубінчык<ref>http://lit-bel.org/by/friends/360/5865.html</ref>, [[Ганна Валер'еўна Янкута|Ганна Янкута]]<ref>http://www.prajdzisvet.org/kit/90-vitanni-praz-mory-.html</ref> і інш.
 
=== Ацэнкі ===
[[Максім Танк]] згадваў у дзённіках:{{цытата|...Перачытаў вершы Ізі Харыка, падораныя калісьці мне яго жонкай Дзінай. Вершы яго вызначаюцца лірычнасцю, змястоўнасцю сярод тагачаснай барабаннай паэзіі. Некаторыя з іх я калісьці перакладаў...|''19.XI.1993''<ref>Збор твораў у 13 тамах. Т. 10. — Ст. 683</ref>}}
[[Максім Танк]] згадваў у дзённіках:
 
{{цытата|...Перачытаў вершы Ізі Харыка, падораныя калісьці мне яго жонкай Дзінай. Вершы яго вызначаюцца лірычнасцю, змястоўнасцю сярод тагачаснай барабаннай паэзіі. Некаторыя з іх я калісьці перакладаў...|''19.XI.1993''<ref>Збор твораў у 13 тамах. Т. 10. — Ст. 683</ref>}}
== Памяць ==
У 1998 г. адна з вуліц вёскі Зембін атрымала імя Ізі Харыка<ref name=":1" />.
 
{{зноскі}}
Ананімны ўдзельнік