{{вызнч|1=Уладзімір}} {{вызн|1=Давыдоўскі}} (нар. [[16 сакавіка]] [[1964]]; Псеўданімы: ''Влад Давыдов''), беларускі журналіст, пісьменнік і музыкант.
Скончыў МінскуюМінскае мастацкуюмастацкае вучэльнювучылішча імя Глебава (1984) і факультэт журналістыкі [[БДУ]] (1995). Адзін з заснавальнікаў беларускага рок-гурта «[[Рок-гурт «Мроя»|Мроя]]», які пакінуў у верасні 1989 года. Далей займаўсяЗаймаўся ўласнымі праектамі. У 1992 стварыў гурт «Вялікае Княства» і запісаў музычны праект «Голас Дажджу». Аўтар інфармацыйнага праекта «Сусветная служба «Беларускай Маладзёжнай» (1991-1994). Удзельнічаў у музычных і кнігавыдавецкіх праектах, тэматычна звязаных з гісторыяй [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага]]. Аўтар шэрагу кніг у жанры класічны дэтэктыў, частка з іх у сааўтарстве з [[Таццяна Сухоцкая|Таццянай Сухоцкай]]. Сябра [[Саюз беларускіх пісьменнікаў|Саюза беларускіх пісьменнікаў]] і [[Беларуская асацыяцыя журналістаў|Беларускай асацыяцыі журналістаў]]. Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара тыднёвіка «Літаратура і мастацтва», рэдактарам і вядучым праграм радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная» і «Радыё Рацыя». Каардынатар культурніцкага партала [«Вялікае Княства»<ref>http://3force.info/ «Вялікае Княства»]</ref>.