Уладзімір Міхайлавіч Давыдоўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Уладзімір}} {{вызн|1=Давыдоўскі}} (нар. [[16 сакавіка]] [[1964]];) — беларускі журналіст, пісьменнік і музыкант.
 
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава (1984) і факультэт журналістыкі [[БДУ]] (1995). Адзін з заснавальнікаў беларускага рок-гурта «[[Рок-гурт «Мроя»|Мроя]]», які пакінуў у верасні 1989. Займаўся ўласнымі праектамі. У 1992 стварыў гурт «Вялікае Княства» і запісаў музычны праект «Голас Дажджу». Аўтар інфармацыйнага праекта «Сусветная служба «Беларускай Маладзёжнай» (1991-1994). Удзельнічаў у музычных і кнігавыдавецкіх праектах, тэматычна звязаных з гісторыяй [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага]]. Аўтар шэрагу кніг у жанры класічны дэтэктыў. Сябра [[Саюз беларускіх пісьменнікаў|Саюза беларускіх пісьменнікаў]] і [[Беларуская асацыяцыя журналістаў|Беларускай асацыяцыі журналістаў]]. Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара тыднёвіка «Літаратура і мастацтва», рэдактарам і вядучым праграм радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная» і «Радыё Рацыя». Каардынатар культурніцкага партала «Вялікае Княства»<ref>http://3force.info/</ref>.