Кукуруза: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія, перанесена: йя → я (2) з дапамогай AWB
Радок 108:
Пакуль кукурузу апрацоўвалі на невялікіх плошчах у мексіканскіх высакагор'ях, яна заставалася генетычна даволі аднастайнай. Але прыкладна з XV стагоддзя да н.э. культура кукурузы пачала хутка распаўсюджвацца па [[Месаамерыка|Мезаамерыцы]]. Для новых умоў спатрэбіліся новыя гатункі. Гэта неабходнасць падштурхнула да інтэнсіўнай селекцыі кукурузы, што праявілася ў выбухападобным росце яе сартавой разнастайнасці ў XII—XI стагоддзях да н.э.
 
Ролю кукурузы ў амерыканскай гісторыі цяжка пераацаніць. З высокай доляй імавернасці можна сцвярджаць, што практычна ўсе [[Месаамерыка|мезаамерыканскія]] цывілізацыі — [[Альмекская культура]], цывілізацыя [[мая]], цывілізацыя [[ацтэкі|ацтэкаў]] і іншыя — абавязаны сваім з'яўленнем і росквітам перш за ўсё культуры кукурузы, бо іменна яна легла ў аснову высокапрадукцыйнага земляробства, без якога не магло ўзнікнуць развітое грамадства. Асаблівую ролю кукурузы ў жыцці старажытных майямая выразна адлюстроўвала іх рэлігійная сістэма, адным з цэнтральных багоў якой быў бог кукурузы [[Кецалькаатль]]/Кукулькан<ref name="БСМ">{{кніга|аўтар=Букасов С. М. |загаловак= Возделываемые растения Мексики, Гватемалы и Колумбии |спасылка=|месца=Л|адказны= |выдавецтва=Институт растениеводства ВАСХНИЛ|год=1930|старонкі=109—150|старонак=470}}</ref>.
 
== Харчовая каштоўнасць ==
Радок 455:
[[Выява:Centeotl.jpg|250px|thumb|{{нп3|Цантэатль||ru|Центеотль}} - бог кукурузы ў ацтэкаў]]
 
У старажытных майямая быў бог кукурузы, які, відаць, атаясамляўся з богам жніва {{нп3|Юм Кааш||ru|Юм Кааш}}. Ён адлюстроўваўся ў выглядзе юнака з галаўным упрыгожваннем з лісця кукурузы, прадстаўляючы сабой раскрыты пачатак кукурузы. Яму адпавядаў [[іерогліф]] у выглядзе зерня кукурузы. Багіня мая [[Кукуіц]] адлюстроўвалася ўпрыгожанай лісцем кукурузы.
 
У ацтэкскай міфалогіі ў бога сонца і багіні месяца быў сын {{нп3|Цантэатль||ru|Центеотль}} — бог кукурузы. Паводле паданняў, бог кукурузы быў рассечаны з зайздрасці іншым бажаством на часткі, якія ператварыліся ў кукурузу і іншыя карысныя расліны. Сама мексіканская назва кукурузы ''tlaolli'' азначае «наша цела (мяса)».
Радок 474:
 
{{Добры артыкул|Біялогія}}
 
 
 
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]