Павел Васілевіч Шэйн: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Angelinka (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Нарадзіўся ён у сям'і магілёўскага яўрэя-гандляра. Благі стан здароўя прымусіў бацькоў уладкаваць сына ў Нова-Екацярыненскую бальніцу ў Маскве, дзе ён праляжаў тры гады. Тут ён вывучаў рускую і нямецкую мовы, захапіўся паэзіяй А. С. Пушкіна і В. Жукоўскага. Пад уплывам княгіні Кастровай прыняў [[лютэранства]] і, такім чынам, парваў з бацькамі, якія трымаліся [[іудаізм]]у. У сіроцкім аддзяленні нямецкага вучылішча пры лютэранскай царкве П. Шэйн атрымаў званне хатняга настаўніка і пачаў займацца прыватнай педагагічнай дзейнасцю. У 1865-1872 працаваў выкладчыкам нямецкай і рускай моў у Віцебскай гімназіі, а у 1873-1879 настаўнічаў у Шуі, Зарайску, Калузе. Праўда, педагагічная дзейнасць мала цікавіла П. Шэйна. Яшчэ ў 1850-х пад уплывам [[славянафілы|славянафілаў]] ён пачаў збіраць фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы. Праз некаторы час Шэйн пераехаў у Пецярбург дзе пад кіраўніцтвам Акадэміі навук заняўся навуковай работай. Яшчэ ў 1859 ён надрукаваў свой першы збор рускіх былін і гістарычных песень, запісаных у Корсунскім павеце Сімбірскай губерні. Першыя фальклорныя запісы насілі выпадковы і аматарскі характар. Пазней у выніку самаадукацыі, вывучэння прац тагачасных этнографаў і фалькларыстаў П. Шэйн падышоў да гэтага пытання з усёй адказнасцю. У 1870 выйшаў яго зборнік "Рускія народныя песні", у 1898-1902 - праца ў двух тамах «Вялікарус у сваіх песнях, абрадах, звычаях, вераваннях, казках, легендах і да т.п.», якой ён завяршыў выданне рускага фальклору.
 
Дзейнасць П. Шэйна ў Паўнона-Заходнім краі пачалася ў сяр. 1860-х, калі ён апынуўся ў [[Горад Віцебск|Віцебску]]. Тут ён пачуў беларускую мову, якой да гэтага часу не ведаў, і атрымаў магчымасць пазнаёміцца з ужо існуючымі зборнікамі беларускіх народных твораў. Два гады Шэйн вывучаў асаблівасці мовы і побыту беларусаў, а ў 1867 распрацаваў падрабязную "Праграму для збірання помнікаў народнай творчасці", якую разаслаў створанай ім шырокай сетцы карэспандэнтаў з розных куткоў Паўнона-Заходняга краю. Ужо да 1869 ён сабраў значную колькасць беларускіх песень, галоўным чынам Віцебскай губерні, дапоўніў іх песнямі са зборнікаў, якія ўжо выйшлі з друку, і прадставіў у геаграфічнае таварыства ў пач. 1870-х даволі аб'ёмны том пад назвай "Беларускія песні". Гэта была самая буйная праца сярод аналагічных зборнікаў 1860-1870-х. У ёй сабрана звыш 1000 беларускіх народных песень з апісаннем тых абрадаў, пры якіх яны выконваліся, некалькі казак, паданняў, запісаў прыкмет і забабонаў. У зборніку прыводзяцца апісанні радзінных і хаўтурных абрадаў, некалькі апісанняў абрадаў дзядоў. З каляндарных абрадаў запісаны: калядныя, велікодныя, юр'еўскія, купальскія, талочныя, жніўныя. Але асноўная каштоўнасць зборніка ў песенным матэрыяле. Акадэмік [[Я. Карскі]] адзначыў, што гэта адзін з лепшых збораў твораў беларускай народнай песні. У ім упершыню быў так шырока прадстаўлены песенны рэпертуар Віцебшчыны. Тагачасная крытыка аднеслася да зборніка станоўча. Багаты змест калекцыі, свежасць матэрыялу, пашпартызацыя і пэўнае ўпарадкаванне яго ўразілі рэцэнзентаў. Пасля выдання зборніка П. Шэйн з дапамогай карэспандэнтаў назапасіў вялікую колькасць апісанняў народных звычаяў і абрадаў, якія пазней выйшлі пад назвай «Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю» (т. 1-3, 1887-1902). У гэта выданне ўключаны матэрыялы з усіх губерняў Паўночна-Заходняга краю, а таксама з суседніх, дзе жыло этнічна беларускае насельніцтва. Тут атрымалі адлюстраванне амаль усе бакі духоўнай і матэрыяльнай культуры беларусаў. Гэта песні абрадавыя, бытавыя, бяседныя, жартоўныя і так званыя разгульныя, апісанні абрадаў і звязаныя з імі песні, дзесяткі галашэнняў. Вясельная калекцыя П. Шэйна па багаццю не мела сабе роўных сярод дарэвалюцыйных выданняў беларускага фальклору. Звяртае на сябе ўвагу раздзел народных прывітанняў, пажаданняў, праклёнаў, лаянак, замоў. У самай працы над 3-ім томам «Матэрыялаў…», калі да даследчыка прыйшлі слава і прызнанне, П. Шэйн памёр. Акрамя названых прац ён быў аўтарам шэрага артыкулаў, рэцэнзій, нататак, якія змяшчаў у навуковых выданнях. Працы П. Шэйна, нягледзячы на часам тэндэнцыйны падыход да духоўнай спадчыны беларускага народа, - каштоўная крыніца фальклорна-этнаграфічных звестак пра побыт і культуру беларусаў 2-ой пал. 19 ст.
 
{{літ|1=|Беларусы. У 8 т. Т. 3. Гісторыя этналагічнага вывучэння / В.К. Бандарчык; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. - Мн.: Беларуская навука, 1999. - 365 с. : іл. С. 99-102, 160-165.|Новиков Н.В. Павел Васильевич Шейн. — Мн., 1972.|Шэйн Павел // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / пад рэдакцыяй А. Мальдзіса. — Мн., 1995. Т. 6. С. 438-441.|Шэйн Павел Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. — Мн., 2004. Т. 18, кн. 1. С. 25-26.|Шэйн Павел Васілевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Мн., 2003. Т. 6, кн. 2. С. 248-249.|Шэйн Павел Васілевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1995. С. 776.|Шэйн Павел Васілевіч // Асветнікі зямлі беларускай, X - пачатак XX ст.: энцыклапедычны даведнік. — Мн., 2001. С. 475-476.|Шэйн Павел Васілевіч // Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя. Мінск, 1989. С. 542-543.|Від=Б}}