Арцём Яўгенавіч Арашонак: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Angelinka (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Angelinka (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Скончыў Віцебскі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці "[[Нямецкая мова|нямецкая]] і [[Англійская мова|англійская]] [[Мова|мовы]]". Сябра [[Саюз беларускіх пісьменнікаў|Саюзу беларускіх пісьменнікаў]] (з [[2007]]).
 
У друку пачаў выступаць з [[1999]] з вершамі. Мае публікацыі ў рэспубліканскіх выданнях ([[Наша ніва (1991)|"Наша ніва"]], "Літаратура і мастацтва", "Дзеяслоў", [[ARCHE Пачатак (1998)|"ARCHE"]] і інш.), калектыўным зборніку "12+1"<ref>12+1. Конкурс маладых літаратараў імя Наталлі Арсенневай. — Мінск: Лігвінаў, 2004. — 120 с. ISBN 985-6701-42-2</ref>, альманаху "Дзвіна", "Шагаловском международном ежегоднике". Адзін са 198 перакладчыкаў, што прымалі ўдзел у стварэнні анталогіі беларускага перакладу "Галасы з-за небакраю"<ref>Галасы з-за небакраю: Анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. / Скл. М. Скобла; Уст. арт. Е. Лявонавай; Навук. рэд. Л. Баршчэўскі. — Мінск: Лімарыус, 2008. — 896 с. + [24] с.: іл. ISBN 978-985-6740-83-4</ref>.
 
Пераклаў на беларускую мову кнігу Германа Гесэ "Сідхартха"<ref>Гесэ, Г. Сідхартха / Герман Гесэ ; пер. з ням. мовы. А. Арашонак. — Мінск: І.П. Логвінаў, 2007. — 100 с. ISBN 978-985-6800-36-1</ref> ([[2007]]). Аўтар кніг "Сэнр'ю"<ref>Арашонак А. Сэнр'ю: сэнр'ю, танка, кароткая проза / Арцём Арашонак. — Мінск: І.П. Логвінаў, 2007. — 132 с.: іл. ISBN 978-985-6800-63-7</ref>(сэнр'ю, танка, кароткая проза, [[2007]]) і "Суткі без цябе"<ref>Арашонак А. Суткі без цябе: проза / Арцём Арашонак. — Мінск: І.П. Логвінаў, 2008. — 108 с. ISBN 978-985-6901-18-1</ref> (проза, [[2008]]). Пераклаў на [[Беларуская мова|беларускую мову]] паасобныя творы Эрыха Фрыда, Эрыха Марыя Рэмарка, Генрыха Бёля, Імы фон Бадмерсгоф, Рамоны Лінке, Ханса Крупы і іншых.