Аляксандр Акінчыц: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 4:
 
== Біяграфія ==
У [[1856]]—1861 гадах вучыўся на медыцынскім факультэце [[Маскоўскі ўніверсітэт|Маскоўскага ўніверсітэт]]а, доктар медыцыны. У 1861 годзе распачаў лекарскую практыку ў [[Шарашова|Шарашове]]. Арыштаваны за аказанне медыцынскай дапамогі параненым [[Паўстанне, 1863-1864|паўстанцам 1863—1864 гадоў]]. Асуджаны да 12 гадоў катаргі. На этапе паміж [[Табольск]]ам і [[Томск]]ам Акінчыц і яшчэ двое вязняў здолелі схавацца пад імёнамі памерлых ад [[тыф]]у ссыльных. Акінчыц застаўся ў Томску пад прозвішчам Малеўскі. На конях і пешшу дабраўся да цэнтральных раёнаў [[Расійская імперыя|Расіі]].
 
Пры дапамозе расійскіх рэвалюцыйных груп з фальшывым пашпартам у жніўні [[1865]] года, разам з [[З. Мінейка]]м, даехаў да Парыжа. Пачаўся новы, знешне больш спакойны перыяд жыцця. У сувязі з тым, што яго дыплом не прызнаваўся ў Францыі, мусіў прайсці адпаведныя курсы і ў ліпені 1867 года паспяхова здаў экзамен на ступень доктара медыцыны. Займаўся лекарскай практыкай. Як згадваюць сучаснікі, быў адданы ідэі дапамогі церпячым людзям. Актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці эмігранцкіх арганізацый уцекачоў з тэрыторыі былой [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Выступаў з публікацыямі ў прэсе. Напісаў мемуары «Успаміны з побыту ў Расіі ў 1863 г.», якія доўгі час захоўваліся ў архіве сям'і, а пасля былі апублікаваны на французскай мове<ref>[http://pruzhany.net/2308-alyaksandr-akinchyc-pastancki-lekar.html Аляксандр Акінчыц — паўстанцкі лекар] — pruzhany.net {{V|27|1|2014}}</ref>.
Радок 24:
[[Катэгорыя:Постаці беларускай медыцыны]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне]]
[[Катэгорыя:ІмігрыраваліІмігравалі ў Францыю з Беларусі]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Парыжы]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі МДУ]]