Сімяон Полацкі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др пад каментар
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Сімяон Полацкі}}, {{вызн2|1=Самуіл ПЯТРОЎСКІ-СІТНІЯНОВІЧ}} ([[1629]], [[Полацк]][[1680]], [[Масква]]), праваслаўны і грэка-каталіцкі дзеяч, духоўны пісьменнік. Аўтар твораў «Рыфмалагіён», «Вертаград» і інш.
 
Нарадзіўся ў заможнай купецкай сям'і. Скончыў Кіева-Магілянскую калегію (1650). У 1656 стаў манахам у Полацку. Выступаў на ўрачыстай сустрэчы ў Полацку рускага цара [[Аляксей Міхайлавіч|Аляксея Міхайлавіча]] з чытаннем прывітальных вершаў. У 1664 пераехаў у Маскву, стаў там настаўнікам царскіх дзяцей. У кан. 1670-х арганізаваў і ўзначаліў друкарню ў [[Маскоўскі Крэмль|Крамлі]]. У гэтай друкарні выйшлі кнігі "Буквар языка славенска" (1679), "Псалтыр рыфматворная" (1680), якая ўяўляла сабой вершаваны пераклад Псалтыра. Па ініцыятыве С. Полацкага была заснавана першая ў Маскве вышэйшая агульнаадукацыйная навучальная ўстанова. Быў адным з першых праваслаўных дзеячоў заходняга кірунку; значна паўплываў на працэсы расійскіх царкоўных рэформ.
 
<!--Пачаў навуку пры полацкім Богаяўленскім манастыры. Ведаў лацінскую і грэцкую мовы. Пасля школы Самойла паехаў вучыцца ў Кіеў, а потым у Вільню, дзе была акадэмія. Свае вершы юнак, апрача роднай беларускай мовы , пісаў яшчэ на трох-на польскай, лацінскай і расейскай.