Свабодная тэрыторыя Трыест: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 85:
|заўв =
}}
'''Свабодная тэрыторыя Трыест''' або '''Свабодная дзяржава Трыест''' ({{lang-it|Territorio libero di Trieste}}, {{lang-sl|Svobodno tržaško ozemlje}}, {{lang-hr|Slobodni teritorij Trsta}}) — падмандатная тэрыторыя [[ААН]] на тэрыторыі гістарычнага [[горад-дзяржава|горада-дзяржавы]] ў [[Паўднёвая Еўропа|Паўднёвай Еўропе]], размешчанага паміж паўночнай [[Італія|Італіяй]]й і [[Югаславія|Югаславіяй]]й.
 
== Гісторыя тэрыторыі ==
З [[1382]] года Трыест і прылеглыя тэрыторыі знаходзіліся ў складзе [[Аўстрыя|Аўстрыі]] і мелі змяшанае насельніцтва, якое складалася галоўным чынам з [[Італьянцы|італьянцаў]] у горадзе і [[Славенцы|славенцаў]] і [[Харваты|харватаў]] у сельскіх прыгарадах. У [[1921]] Італія анексавала [[Трыест]], дзе пасля ўсталявання [[Фашызм|фашысцкага рэжыму]] пачаліся рэпрэсіі супраць славянскага насельніцтва, якія выклікалі у адказ тэрарыстычную дзейнасць з боку арганізацыі ТЫГР. У [[1943]] пасля капітуляцыі Італіі горад быў акупаваны [[Германія|Германіяй]]й, а [[1 мая]] [[1945]] вызвалены адначасова часцямі югаслаўскай і брытанскай армій.
 
Тэрыторыя была заснавана [[15 верасня]] [[1947]] [[Савет бяспекі ААН|Саветам бяспекі ААН]] паводле ўмоў мірнага дагавора з Італіяй з мэтай захаваць раўнавагі ў гэтым шматнацыянальным рэгіёне і зменшыць рызыку тэрытарыяльных прэтэнзій паміж Італіяй і Югаславіяй. Кіраванне тэрыторыяй ажыццяўлялася ваеннымі губернатарамі, прызначанымі краінамі, якія кіравалі [[Міратворцы|міратворчымі]] сіламі на тэрыторыі. Была падзелена па [[Лінія Моргана|лініі Моргана]] на англа-амерыканскую зону A (горад [[Трыест]] і прылеглыя прыбярэжныя раёны) і югаслаўскую зону B (частка [[Істрыя|істрыйскага]] ўзбярэжжа). [[5 кастрычніка]] [[1954]] у [[Лондан]]е быў падпісаны дагавор, паводле якога зона A была далучана да Італіі, а зона B да Югаславіі. У [[1975]] тэрыторыя была фармальна распушчана паводле [[Дагавор у Азіма|дагавора ў Азіма]].
Радок 109:
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1947 годзе]]
[[Катэгорыя:Тэрыторыі з адмысловым статусам]]
[[Катэгорыя:правінцыя Трыест (правінцыя)]]
[[Катэгорыя:Італьянскія дзяржавы]]