Альгерд Абуховіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Альгерд-Якуб Рышардавіч АБУХОВІЧ''' [25.07(06.08).1840, в. Калацічы Бабруйскага пав. (цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл.) - 10(22).808.1898, Слуцк], беларускі паэт, перакладчык. З шляхецкай сям'і, звязанай па жаночай лініі з італьянскім графскім родам Бандынэлі, што выявілася ў псеўд.: ''Граф Бандынэлі''; ''Olgerd gr. Bandinelli''.
 
У 1852-1854 вучыўся ў Слуцкай кальвініскай гімназіі. Пазней, у час падарожжаў па Еўропе, калі А. жыў у Жэневе, узмацнілася яго цікавасць да кальвінізму. А. адзін з пачынальнікаў жанру байкі ў белеларускай літаратуры. Пісаў у рэчышчы крытычнага рэалізму, перакладаў на беларускую мову творы польскай, рускай і заходнееўрапейскіх літаратур. Пры жыцці не меў магчымасці друкавацца, таму да нас дайшла толькі невялікая частка яго твораў. Напісаў свае мемуары надрукаваныя ў газеце “Гоман” ў 1916. Вёў дыскусію з Ф. Багушэвічам аб пурызме і дыялектнай аснове беларускай мовы. Удзельнічаў у паўстанні 1863-1864 гг., быў сасланы ў Сібір. Па вяртанні хацеў раздаць сваю зямлю сялянам, з-за апазіцыі сям'і пакінуў маёнтак і пасяліўся ў Слуцку заняўшыся рэпетытарствам. У Слуцку вакол яго сабралася творчая моладзь, будучыя ўдзельнікі незалежніцкага руху, у т.л. Язэп Дыла і Пётр Карповіч.