Карл I Анжуйскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Супакаенне Праванса: вікіфікацыя
Радок 121:
У адсутнасць Карла ў Правансе зноў стала бунтаваць знаць, якую ўзначальвалі Баніфацый дэ Кастэлан і Беатрыс Савойскай. Вярнуўшыся ў Праванс, Карл па адзіночцы справіўся з незадаволенымі. Пры пасрэдніцтве караля Беатрыс у лістападзе [[1256]] года пагадзілася адмовіцца ад Форкальк'ер у абмен на вялікую суму і пажыццёвы пенсіён, якія пагадзіўся выплаціць Людовік. У тым жа годзе ён уціхамірыў і Марсель.
 
Умацаваўшы сваю ўладу ў Правансе, Карл стаў пашыраць свае ўладанні. У [[1257]] годзе ён набыў некалькі сеньярый у [[Альпы|Альпах]] у [[дафін В'енскі|дафіна В'енскага]], акрамя таго ён атрымаў у [[прынц Аранскі|прынца Аранскага]] [[Раймунд дэ Бо|Раймунда дэ Бо]] права рэгента Арэлацкага каралеўства. У [[1258]] годзе васалам Карла прызнаў сябе граф Вентымільі. У [[1259]] годзе Карл атрымаў сюзерэнітэт над [[Кунеа]], [[Альба (Італія)|Альба]] і [[Кераска]] ў паўднёвым [[П'емонт|П'емонце]], у [[1260]] годзе — сеньярыямі [[Мандова|Мандовы]], [[Чэва|Чэвы]] і [[Біандратэ]] ў [[Салуццо]].
 
У пачатку [[1262]] года ў Правансе ў адсутнасць Карла ўспыхнула новае паўстанне, якое ўзначаліў Баніфацый дэ Кастэлан. Ён заручыўся падтрымкай [[Генуя|Генуі]] і сыноў караля [[Арагон]]а. Замяшчаў Карла Бараль дэ Бо, які захаваў яму вернасць нягледзячы на ўдзел у паўстанні свайго кузена [[Гуго дэ Бо|Гуго]], ён змог затармазіць паўстанне. Карл вярнуўся і дамовіўся з генуэзцамі, аддаўшы ім прыбярэжныя землі, пасля чаго прымусіў бегчы Баніфацыя і Гуго дэ Бо. Пасля гэтага ён пры пасрэдніцтве караля Арагона дамовіўся з Марселем. У выніку яму ўдалося ўціхамірыць Праванс, які да канца яго кіравання цалкам падтрымліваў усе яго пачынанні.