Доктар філасофіі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Доктар філасофіі''' (з {{lang-la|Philosophiæ doctor}}, скарачаецца як PhD ці Ph.D.) — навуковая ступень у...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:18, 7 кастрычніка 2017

Доктар філасофіілац.: Philosophiæ doctor, скарачаецца як PhD ці Ph.D.) — навуковая ступень у большасці краін свету, у тым ліку і некаторых краінах былога СССР. У сістэме вучоных ступеняў займае становішча вышэй магістра (англ.: Master's degree) і ніжэй доктара навук (англ.: Doctor of Science), прыкладна адпавядае навуковаму званню кандыдата навук.

Кваліфікацыйнай працай суіскальніка ступені PhD з'яўляецца доктарская дысертацыя (англ.: Ph.D. Thesis).

Гісторыя

Ступеннь PhD упершыню пачалі прысвойваць у Балонскім універсітэце ў 1130 годзе, а затым у 1231 годзе ў Парыжскім універсітэце.

Трэба заўважыць, што ступень не мае непасрэднага дачынення да сучаснай філасофіі, яго атрымліваюць даследчыкі амаль ўсіх навуковых галін, напрыклад: доктар філасофіі ў галіне літаратуры або доктар філасофіі ў галіне эканомікі, доктар філасофіі ў галіне тэхнікі і г.д. Гэта абумоўлена традыцыямі, якія былі запачаткаваныя ў сярэднявечных універсітэтаў, стандартная структура якіх звычайна меркавала наяўнасць факультэтаў філасофіі, юрыспрудэнцыі, тэалогіі і медыцыны.

Таму ў краінах Заходняй Еўропы і ЗША прынята падзяляць усю сукупнасць навуковых ступеняў гэтага ўзроўня на ступені з філасофіі, медыцыны, права і тэалогіі. Напрыклад: доктар філасофіі (у адпаведнай галіне навук), доктар права, доктар багаслоўя і доктар медыцыны.

Міжнародная практыка

У некаторых краінах Еўрапейскага Саюза (Францыя, Італія, Фінляндыя і інш.), Мексіцы, ЗША і Канадзе і большасці краін свету PhD застаецца самай высокай навуковай ступенню. У некаторых былых сацыялістычных краінах ступень кандыдата навук з'яўляецца прыблізным эквівалентам ступені доктара філасофіі і прыраўноўвацца да яе.

Беларуская практыка

Па выніках публічнай абароны дысертацыі рашэннем Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь суіскальніку вучонай ступені можа быць прысвоена як ступень кандыдата навук, якая пацвярджаецца нацыянальным дыпломам, так і ступень доктара філасофіі (PhD), якая таксама пацвярджаецца нацыянальным дыпломам. Гэтая норма адносіцца да замежных грамадзян. Аднак нацыянальны дыплом PhD можа быць выдадзены і грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія маюць патрэбу ў гэтым і вучоную ступень кандыдата навук. Яны ў дадатак да ўжо наяўнага дыплома кандыдата навук атрымливаюць дыплом PhD. Дадзеная норма Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь фактычна прызнае поўную эквівалентнасць вучоных ступеняў кандыдата навук і доктара філасофіі (PhD), а таксама патрабуе ад ВАК Беларусі выдаваць суіскальнікам вучоных ступеняў дыпломы дзяржаўнага ўзору кандыдата навук і доктара філасофіі.

Аднак грамадзяне Беларусі, якія атрымалі ступень PhD у замежнай навучальнай ці навуковай установе, для настрыфікацыі (прызнання ў Рэспубліцы Беларусь) наяўнага ў іх дыплома доктара філасофіі (PhD) павінны прайсці працэдуру пераатэстацыі для ўстанаўлення адпаведнасці іх кваліфікацыі вымогам да суіскальнікаў навуковай ступені кандыдата навук. Для гэтага ім неабходна перавесці тэкст дысертацыі на дзяржаўную мову, выступіць з дакладам па выніках дысертацыйнага даследавання ў адным з саветаў па абароне дыссертацый, пазітыўнае рашэнне якога зацвярждае экспертны савет і прэзідыюм Вышэйшай атэстацыйнай камісіі. Гэта пратыка напрамую супярэчыць асноўным прынцыпам Балонскага працэсу.

Шаблон:Socio-stub