Статуты Вялікага Княства Літоўскага: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Статут 1588: +ВікіКрыніцы(?)
Радок 4:
 
== Статут 1529 ==
Статут ВКЛ 1529 года
Праца па падрыхтоўцы першага Статута 1529 г. вялася на працягу некалькіх гадоў у першай чвэрці XVI ст. Першы варыянт праекта Статута быў падрыхтаваны ў 1522 г., але ён не быў зацверджаны і праца над ім працягвалася яшчэ сем гадоў.
Хто удзельнічаў у падрыхтоўцы, цяпер устанавіці з абсалютнай дакладнасцю немагчыма, але ёсць падставы сцвярджаць, што ў яго падрыхтоўцы прымалі ўдзел славуты беларускі вучоны, доктар многіх навук, у тым ліку і доктар права, наш першадрукар і асветнік Францыск Скарына, а таксама ваявода Віленскі, канцлер ВКЛ, стараста Барысаўскі і Мозырскі, уладальнік маёнткаў на Міншчыне і Магілёўшчыне, граф на Мураваных Геранёнах (у Ашмянскім павеце, зараз Іўеўскі раён, Гроденьская вобласць)– Альбрэхт Войцэх Гаштальд, пад кантролем якога складаўся Статут. Асноўныя палажэнні Статута абмяркоўваліся з вялікім князем Літоўскім Жыгімонтам Казіміравічам, якому належыць гонар зацвярджэння Статута. З гэтай нагады была нават напісана “Пахвала Жыгімонту”, у якой ён называўся “Вялікім Жыгімонтам”, бо ён пераўзышоў усіх вялікіх князёў і каралёў, таму што ён “нас вучыў справядлівасці чыніці”.
Статут падрыхтаваны на аснове кадыфікацыі і сістэматызацыі норм мясцовага звычаёвага права, пастаноў судовых і дзяржаўных устаноў, Судзебніка 1468 года, прывілеяў. Пры яго падрыхтоўцы ўпершыню выпрацаваны сістэмы і структура размяшчэння прававых норм у залежнасці ад іх зместу, уключаны тыповыя і абагульненыя нормы; дадзена дакладная рэдакцыя кожнага артыкула; уведзена шмат новых прававых норм, у якіх адлюстраваны тагачасныя таварна-грашовыя адносіны; уключаны нормы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага, сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галін права. Складальнікі Статута адступілі ад сістэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, і выпрацавалі сваю. У яе аснове закладзены новыя прынцыпы: суверэннасць дзяржавы (насуперак сярэдневяковаму касмапалітызму), адзінства права на прыярытэт пісанага права. Статут уключаў нормы агульнага права і спецыяльныя нормы, якія забяспечвалі прывілеі пануючаму класу або яго групам. Пры гэтым яны былі не выключэннем, а састаўной часткай у сістэме Статута 1529 года, хоць і супярычылі яго асноўным прынцыпам.
Статут уведзены ў дзеянне 29. 9. 1529, Складаецца з 13 раздзелаў і 244 артыкулаў. Пазней у яго ўнесены дапаўненні, у выніку колькасць артыкулаў павялічылася да 283. У
1 – 3-м раздзелах змешчаны ў асноўным нормы дзяржаўнага права і прынцыповыя палажэнні іншых галін прва, у 4-м і 5-м – шлюбна-сямейнае, апякунскае і спадчыннае, у 6-м – судова-працэсуальнае, у 7-м – крымінальнае, у 8-м – зямельнае, у 9-м – лясное і паляўнічае, у 10-м – цывільнае, у 11 – 13-м – крымінальнае і крымінальна-працэсуальнае права. У Статуце 1529 года юрыдычна замацаваны асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, прававое становішча класаў, саслоўяў і сацыяльных груп нсельніцтва, парадак утварэння, склад і паўнамоцтвы некаторых органаў дзяржаўнага кіравання і суда. Абвяшчалася правіла, паводле якога ўсе асобы, “як убогія, так і багатыя”, павінны былі судзіцца паводле норм, выкладзеных у Статуце. Вялікі князь абавязаўся захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, не дапускаць чужаземцаў на дзяржаўныя пасады ВКЛ, не давць ім маёнткаў, не адбіраць у мясцовых феадалаў пасады і маёмасці без суда, прытрымлівацца ўсіх старых законаў і звычаяў. Асаблівая увага ў Статуце аддадзена судова-працэсуальнаму праву. Абвяшчаўся прынцып публічнасці правасуддзя, фармальнай роўнасці бакоў у працэсе, права абвінавачанага на абарону з удзелам адваката. Адначасова ў Статуце абвяшчалася захаванне прывілеяў і льгот для феадалаў, што на практыцы замацоўвала бяспраўе простых людзей і захоўвала паўнату правоў толькі для феадалаў. Аднак у перыяд феадалізму навт такое абвяшчэннеідэі првапарадку было знычным крокам наперад. Ідэі гуманізму паўплывалі на нормы крымінальнага і цывільнага права, выкладзеныя ў Статуце 1529 года і іншых Статутах. Так, у Статуце 1529 (раздз. 1, арт. 7), абвяшчалася, што ніхто не павінен адказваць за чужую віну, а крымінальнае пакаранне трэба назначаць толькі асобам, віна якіх устаноўлена судом. У арт. 27 раздз. 7 прадугледжаны тэрмін крымінальнага праследавання: за найбольш зяжкае злачынства – 10 гадоў, менш цяжкае – 3 годы. У арт. 7 раздз. 11 зроблена спроба абмежаваць халопства. Вольны чалавек за здзейсненнае злачынства не павінен быў аддавацца ў вечную няволю. У Статуце даволі поўна выкладзены нормы, якія забяспечвалі прва ўласнасці феадалаў. Шмат увагі аддавалася шлюбна-сямейнаму праву. Змяшчаліся нормы, якія вызначалі маёмасныя правы жанчын і дзяцей, парадак выдачы дзяўчат замуж. Абвяшчалася абяцанне вялікага князя не вадаваць замуж прымусова, а толькі з іх згоды. Падрабязна рэгламентаваўся парадак назначэння апекуноў непаўналетнім дзецям, якія засталіся без бацькоў. Статут напісаны на беларускай мове, мае важнае значэнне як помнік прававой культуры і мовы беларускага народа, дае магчымасць вывучыць лексіку і стыль, дзяржаўна-прававую тэрміналогію таго часу. Нормы дзяржаўнага прва, выкладзеныя ў Статуце, у сваёй сукупнасці складалі своеасаблівую феадальную канстытуцыю, у якой упершыню вызначалася структура і характар дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, замацаваліся асноўныя правы і прывілеі пануючага класа і саслоўя шляхты. Статут 1529 года адыграў значную ролю ў далейшай кадыфікацыі і сістэматызацыі права. Як і Статут ВКЛ 1566 года, паслужыў базай і крыніцай для распрацоўкі Статута ВКЛ 1588 года. Вядомы пераклады Статута 1529 года на лацінскую (1530) і польскую (1532) мовы. Захаваліся 4 спісы на старабеларусккай мове: Фірлееўскі, Замойскіх, Дзялынскіх, Слуцкі; 2 спісы на лацінскай мове: Лаўрэньцьеўскі, або Пфорцкі, Пулаўскіх; 1 спіс на польскай мове – Альшэўскі (Свідзінскі і Вастрабрамскі спісы загінулі ў 1944). Упершыню Статут 1529 надрукаваны ў 1841 годзе ў Познані ў “Зборы літоўскіх законаў з 1389 да 1529” (лацінскім шрыфтам), у 1854 – кірыліцай у Маскве.
Такім чынам, выданне Статута 1529 года вывела нашу краіну на адно з першых месцаў у свеце па развіццю прва і првавой культуры. Разам з тым, Статут 1529 года з’явіўся прававой асновай для далейшага развіцця заканадаўства.
 
== Статут 1566 ==