Юкагіры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
| langs = юкагірская
| rels = [[Праваслаўе]], [[Анімізм|анімістычныя культы]], [[шаманізм]]
| related = [[ханты]], [[мансічуванцы]]
}}
'''Юкагіры''' (саманазва ''адул'', ''вадул'' — «магутныя») — малы народ, карэнныя насельнікі поўначы [[Усходняя Сібір|Усходняй Сібіры]]. Жывуць пераважна на поўначы [[Якуція|Якуціі]], у [[Магаданская вобласць|Магаданскай вобласці]] і [[Чукоцкая аўтаномная акруга|Чукоцкай аўтаноміі]] [[Расія|Расіі]]. Агульная колькасць — 1603 чал. (2010 г.).
Радок 17:
 
У [[1967]] г. была вылучана Ымыяхтахская [[археалагічная культура]] позняга [[неаліт]]а<ref>[http://irkipedia.ru/content/ymyyahtahskaya_kultura_istoricheskaya_enciklopediya_sibiri_2009 Ымыяхтахская культура // «Историческая энциклопедия Сибири» (2009)]</ref>. Яна існавала на працягу 2 тысячагоддзя да н. э. на тэрыторыі [[Якуція|Якуціі]]. Помнікі гэтай культуры знаходзяць на значных [[Палярны круг|палярных]] тэрыторыях ад Таймыра да Ахоцкага мора. Паколькі для яе былі характэрны некаторыя рысы, знойдзеныя ў пазнейшыя часы ў культуры юкагіраў, то яна звычайна называецца як найбольш верагодная праюкагірская.
 
[[Генетыка|Генетычныя]] даследаванні<ref>[http://dlib.rsl.ru/loader/view/01003462917?get=pdf Володько, Н. Анализ изменчивости митохондриальных ДНК юкагиров - коренных жителей полярной Сибири: Автореферат діссертации на соискание ученой степени кандидата биологических наук. - Новосибирск, 2009]</ref> паказалі блізкасць юкагіраў да іншых народаў усходу [[Еўразія|Еўразіі]]. Было выяўлена, што частка юкагіраў ніжняй плыні [[Калыма|Калымы]] паходзіць ад продкавай лініі, узрост якой дасягае 8150 гадоў.
 
== Гісторыя ==
Культура продкаў юкагіраў фарміравалася ў [[Сібір]]ы ў 2-1 тысячагоддзях да н. э. на велізарнай тэрыторыі ад [[Возера Байкал|Байкала]] на поўдні да [[Паўвостраў Таймыр|Таймыра]] на поўначы. Ужо ў першых стагоддзях н. э. частка протаюкагіраў насяляла ўзбярэжжа [[Ахоцкае мора|Ахоцкага мора]]. Пазней, пад ціскам міграцыі [[эвенкі|эвенкаў]] і [[якуты|якутаў]] на поўнач іх супольнасць распалася. Пэўныя групы юкагіраў былі асіміляваны суседнімі народамі, але даДа XVII ст., калі юкагіры сутыкнуліся з [[Рускія|рускімі]], яны ўсё яшчэ насялялі землі ад [[Рака Індыгірка|Індыгіркі]] да [[Анадырскі заліў|Анадырскага заліва]]. Яны падзяляліся на роднасна-тэрытарыяльныя групы — ''харамоі'', ''янгінцы'', ''яндыры'', ''алюбенцы'', ''шаромбы'', ''кагімэ'', ''амокі'', ''алаі'', ''чуванцы'', ''хадынцы'', ''лаўрынцы'', ''анаўлы''. [[Рускія]] старажылы да гэтага часу завуць іх ''амокамі''. Прыблізная агульная колькасць у сяр. XVII ст. — 5-9 тыс. чал.
 
У выніку сутыкненняў з [[казакі|казакамі]] і золатаздабытчыкамі, эпідэмій да кан. XIX ст. юкагіры згубілі большую частку сваіх тэрыторый. Значная іх частка была вымушана далучыцца да суседзяў. Перапіс 1897 г. зафіксаваў толькі 754 юкагіра ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. Нягледзячы на высокую нараджальнасць, палітыка рэпрэсій і калектывізацыі ў міжваенны перыяд прывяла да далейшага скарачэння насельніцтва. Перапіс 1959 г. зафіксаваў 440 юкагіраў. Пазней сітуацыя выправілася, у тым ліку дзякуючы эканамічнай і культурнай падтрымцы з боку ўлад. У 1979 г. у [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] жыў 801 юкагір.
Радок 75 ⟶ 77:
* ''Донской, Ф.'' [https://docviewer.yandex.by/view/1130000014807033/?*=mUfn4TlvzSJ0zlSuYRB76EJLgSV7InVybCI6InlhLWRpc2stcHVibGljOi8vZ0ZaOEpqeWdWd3Q1MEg5V2g1T1NicE1wNWwzaUZZWWYxc2tscW1PZkZUWT0iLCJ0aXRsZSI6ItCf0YDQvtCx0LvQtdC80Ysg0LLQvtC30YDQvtC20LTQtdC90LjRjyDQuNGB0YfQtdC30LDRjtGJ0LjRhSDRjtC60LDQs9C40YDQvtCyLnBkZiIsInVpZCI6IjExMzAwMDAwMTQ4MDcwMzMiLCJ5dSI6IjU1MTM1NjU5MTE1MDYyMDQ3MDEiLCJub2lmcmFtZSI6ZmFsc2UsInRzIjoxNTA3NDA4ODk4MTIxfQ%3D%3D Проблемы возрождения исчезающих юкагиров: Монография]. / Ф. Донской, Г. Н. Курилов, Я. Г. Слепцов и др. — Якутск: Северовед, 1996. ISBN 5-88-975-022-4
* ''Иохельсон, В.'' [https://books.google.by/books/about/%D0%AE%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B8%D1%80%D1%8B_%D0%B8_%D1%8E%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B8%D1%80%D0%B8%D0%B7%D0%B8%D1%80%D0%BE.html?id=IR5pAAAAMAAJ&redir_esc=y Юкагиры и юкагиризированные тунгусы] / В.И. Иохельсон; Пер. с англ. В.Х. Иванова; Институт проблем малочисленных народов Севера. — Новосибирск: Наука, 2004 ISBN 5-02-032335-7
* ''Туголуков, В.'' [https://books.google.by/books?id=YLZmQgAACAAJ&dq=%D0%A2%D1%83%D0%B3%D0%BE%D0%BB%D1%83%D0%BA%D0%BE%D0%B2&hl=en&sa=X&ved=0ahUKEwiywdnEtt_WAhXEF5oKHSWSBoMQ6AEIOTAD Кто вы, юкагиры?] / В. Туголуков. — М.: Наука, 1979
 
== Спасылкі ==