Навуковая ступень: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 310:
|align=center style="font-size:90%;padding: 0px 4px;"|[[Файл:Yes check.svg|16px]]
|}
 
== Сітуацыя ў Беларусі ==
У Рэспубліцы Беларусь прысуджаюцца два навуковых ступені: кандыдата навук і доктара навук — па адпаведнай галіне навукі з 21 наяўных. Вучоная ступень дае права навуковым работнікам на прызнанне іх навуковымі работнікамі вышэйшай кваліфікацыі. Галіны навук, па якіх прысуджаюцца навуковыя ступені амаль ідэнтычныя былым савецкім. Асобам, якім прысуджаны навуковыя ступені, выдаюцца нацыянальныя дыпломы кандыдата навук або доктара навук.
 
Вучоная ступень кандыдата навук прысуджаецца саветам па абароне дысертацый на падставе публічнай абароны кандыдацкай дысертацыі, рашэнне якога зацвярджаецца Прэзідыумам ВАК у форме пастановы адкрытым або таемным галасаваннем і ўступае ў сілу з дня яго прыняцця саветам па абароне дысертацый. Суіскальнікам вучонай ступені кандыдата навук з'яўляецца асоба з вышэйшай адукацыяй, якая здала кандыдацкія (дыферэнцыраваныя) залікі і кандыдацкія экзамены па агульнаадукацыйных дысцыплінах, а таксама кандыдацкі экзамен (кандыдацкія экзамены) па спецыяльнай дысцыпліне, адпаведнай спецыяльнасці (спецыяльнасцях) і галінам навукі, па якіх падрыхтавана і прадстаўлена да абароны дысертацыя.
 
Вучоная ступень доктара навук прысуджваецца Прэзідыумам ВАК у форме пастановы адкрытым або таемным галасаваннем, на падставе хадайніцтва савета па абароне дысертацый па выніках экспертызы дысертацыі. Рашэнне аб прысуджэнні ступені ўступае ў сілу з дня прыняцця пастановы Прэзідыумам ВАК па дадзеным пытанні. Суіскальнікамі вучонай ступені доктара навук з'яўляюцца асобы, якія маюць вучоную ступень кандыдата навук і падалі да папярэдняй экспертызы дысертацыю.
 
Экспертыза дысертацыі праходзіць у тры этапы:
* Папярэдняя экспертыза ва ўстанове адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы паслядыпломнай адукацыі, альбо ў арганізацыі, якая рэалізуе такія адукацыйныя праграмы, па месцы выканання дысертацыйнага даследавання або па накірунку ВАК у іншай установе адукацыі.
* Экспертыза ў савеце па абароне дысертацый, якая ўключае першасную і (пры неабходнасці) дадатковую экспертызу, экспертызу афіцыйнымі апанентамі і апаніруючай арганізацыяй, публічную абарону ў савеце па абароне дысертацый.
* Заключная экспертыза ў экспертным савеце ВАК і Прэзідыўме ВАК.
 
Падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі арганізуецца ў рамках аспірантуры (ад'юнктуры) і дактарантуры з мэтай забеспячэння ўмоў, неабходных для падрыхтоўкі і абароны дысертацый на суісканне вучонай ступені адпаведна кандыдата навук і доктара навук. Падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі можа ажыццяўляцца таксама ў форме суіскальніцтва для асоб, якія працуюць над дысертацыямі па-за аспірантурай (ад'юнктурай) і дактарантурай. Дзяржаўнае рэгуляванне ў галіне атэстацыі навуковых, у тым ліку навукова-педагагічных, работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ажыццяўляецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй.
 
Наменклатура галін навук, па якіх прысуджаюцца навуковыя ступені:
{|
|valign="top" width=25% |
* [[архітэктура]]
* [[Біялогія|біялагічныя навукі]]
* [[Ветэрынарыя|ветэрынарныя навукі]]
* [[Геаграфія|геаграфічныя навукі]]
* [[Геалогія|геолага-мінералагічныя навукі]]
* [[Эканоміка|эканамічныя навукі]]
|valign="top" width=25% |
* [[Гісторыя|гістарычныя навукі]]
* [[культуралогія]]
* [[Медыцына|медычныя науки]]
* [[мастацтвазнаўства]]
* [[Педагогіка|педагагічныя навукі]]
* [[Паліталогія|палітычныя навукі]]
|valign="top" width=25% |
* [[Псіхалогія|псіхалагічныя навукі]]
* [[Сельская гаспадарка|сельскагаспадарчыя навукі]]
* [[Сацыялогія|сацыялагічныя навукі]]
* [[тэхнічныя навукі]]
* [[Фармацэўтыка|фармацэўтычныя навукі]]
* [[Фізіка|фізіка]]-[[Матэматыка|матэматычныя навукі]]
|valign="top" width=25% |
* [[Філалогія|філалагічныя навукі]]
* [[Філасофія|філасофскія навукі]]
* [[Хімія|хімічныя навукі]]
* [[Права|юрыдычныя навукі]]
|}