Розніца паміж версіямі "Хабілітацыя"

1 405 байтаў дададзена ,  3 гады таму
няма тлумачэння праўкі
 
Пасля праходжання хабілітацыі прэтэндэнту надаецца тытул '''хабілітаванага доктара''' (''doctor habilitatus, Dr. habil.''), які дае права займаць [[прафесар]]ськія пасады ва ўніверсітэтах. Але варта адзначыць, што хабілітацыя ў многіх краінах не з'яўляецца асобнай [[Навуковая ступень|навуковай ступенню]], а з'яўляецца кваліфікацыяй, дадатковай да ступені [[Доктар філасофіі|доктара філасофіі]].
 
Асноўным этапам хабілітацыі з'яўляецца абарона дысертацыі, падрыхтоўка якой прадугледжвае выкананне навуковай працы значна больш высокага ўзроўню, чым гэта патрабуецца для даследавання, пасля якога прысвойваюць званне доктара — і якасна, і колькасна (па аб'ёме). У адрозненне ад дысертацыі на званне доктара, дадзеная дысертацыя выконваецца самастойна, гэта значыць не прадугледжвае кіраўніцтва больш падрыхтаваным навукоўцам (доктарам навук). Прадметам рэцэнзавання апанентаў з'яўляецца праца вучонага ў цэлым, уключаючы навуковыя публікацыі, педагагічная дзейнасць (выданне навучальных дапаможнікаў і падрыхтоўка лекцыйных курсаў) і арганізацыйная работа ў сферы навукі (удзел у міжнародных навуковых арганізацыях, кіраўніцтва навуковымі праектамі і г.д.).
 
 
Ананімны ўдзельнік