Фрыцьёф Нансен: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія, стыль
Радок 89:
[[Файл:Fridtjof Nansen 1886.jpg|thumb|180px|Нансен у Італіі, 1886 год.]]
 
[[2 красавіка]] [[1885]] года ад паўторнага інсульту памёр Бальдур Нансен. Неўзабаве пасля гэтага Нансену быў прысуджаны залаты медаль Фрыеле за першую яго навуковую працу — «''Матэрыялы па [[Анатомія|анатоміі]] і [[Гісталогія|гісталогіі]] мізастом''» ({{lang-no|Bidrag til myzoostormernes anatomi og histologi}}){{sfn|Пасецкий|1987|с=34}}{{sfn|Нансен-Хейер|1973|с=67}}. Даніэльсен прапанаваў Нансену, які моцна пакутаваў пасля смерці бацькі, адправіцца за мяжу. Каб атрымаць сродкі, неабходныя для паездкі, Нансен папрасіў выдаць яму медаль у бронзе, а розніцу ў кошту выплаціць наяўнымі{{sfn|Будур|2011|с=58}}. Паездка была яму неабходная ў першую чаргу для абароны {{нп3|[[Доктар філасофіі|доктарскай дысертацыі|ru|Доктор философии}}]]. У пачатку [[1886]] годзе Нансен адбыў у [[Германія|Германію]], але ўжо ў сакавіку адправіўся ў [[Горад Павія|Павію]], дзе вучыўся ў прафесара [[Каміла Гольджы]] новым метадам афарбоўкі мікраскапічных прэпаратаў нервовай тканіны. У красавіку 1886 года Нансен пераехаў у [[Неапаль]] на марскую біялагічную станцыю {{нп3|Антон Дорн|Антона Дорна|de|Anton Dohrn}}, сябра [[Мікалай Мікалаевіч Міклуха-Маклай|М. М. Міклуха-Маклая]]{{sfn|Нансен-Хейер|1973|с=65}}{{sfn|Будур|2011|с=63—64}}.
 
У Неапалі Фрыцьёф Нансен сур'ёзна захапіўся шатландкай Марыён Шарп, якая здзяйсняла з маці паездку па Еўропе. Калі маці і дачка з'ехалі з Неапаля, Нансен кінуў усе свае заняткі і адправіўся за імі ў [[Швейцарыя|Швейцарыю]], дзе, аднак, адносіны паміж ім і Марыён былі разарваныя. Галоўнай прычынай разрыву сталі планы Нансена па паходу па ледавіковаму шчыту Грэнландыі. Тым не менш Ф. Нансен і М. Шарп захавалі сяброўскія адносіны да канца жыцця{{sfn|Нансен-Хейер|1973|с=66}}{{sfn|Будур|2011|с=68—69}}.