Яўген Паўлавіч Дзямідчык: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др катэгорыя
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{навуковец}}
'''Яўген Паўлавіч Дзямідчык''' ({{ДН|2|1|1925}}, [[Барысаў]] — {{ДС|1|4|2010}}) — беларускі [[вучоны]] ў галіне [[хірургія|хірургіі]] і [[анкалогія|анкалогіі]]. Акадэмік [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]] (1996), [[доктар медыцынскіх навук]] (1988), [[прафесар]] (1988). [[Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь]] (1997).
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Мінскі медыцынскі інстытут]] (1957). У 1966—1974 гг. асістэнт, дацэнт кафедры шпітальнай хірургіі, адначасова галоўны хірург Мінскага гарздраўаддзела (1966—1987), у 1974—1996 гг. загадчык кафедры анкалогіі Мінскага медыцынскага інстытута. З 1996 г. прафесар Мінскага медыцынскага інстытута, у 1990—2000 гг. кіраўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра пухлін шчытападобнай залозы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 1998—2006 гг. кіраўнік даследчай групы [[Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі|Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]]. З 2003 г. галоўны навуковы супрацоўнік цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі, з 2005 г. прафесар ўстановы адукацыі «[[Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт]]». 

== Навуковая дзейнасць ==
Асноўныя працы ў галіне хірургіі[[хірургія|хірургі]]і і анкалогіі[[анкалогія|анкалогі]]і. Даказаў, што вялікі рост захворвання дзяцей на рак шчытападобнай залозы ў Беларусі абумоўлены дзеяннем падвышанай радыяцыі ў выніку [[Аварыя на Чарнобыльскай АЭС|аварыі на Чарнобыльскай АЭС]]. Ім вызначаны клініка-біялагічныя асаблівасці радыяцыйна-індукаванага рака шчытападобнай залозы ў дзяцей, устаноўлены адрозненні генетычных пашкоджанняў у залежнасці ад гісталагічнага тыпу пухліны, распрацавана тэхніка аптымальных першасных і паўторных хірургічных умяшанняў пры рэцыдывах і метастазах гэтай пухліны. Прапанаваў метад камбінаванага лячэння хворых неаперабельным тырэоідным ракам і вызначыў эфектыўнасць радыаёдтэрапіі пры лёгачных метастазах рака шчытападобнай залозы ў дзяцей і падлеткаў, якія атрымалі апраменьванне падчас Чарнобыльскай катастрофы. Аўтар больш за 380 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій і даведнікаў па хірургіі, эндакрыналогіі[[эндакрыналогія|эндакрыналогі]]і і гастраэнтэралогіі[[гастраэнтэралогія|гастраэнтэралогі]]і, 11 патэнтаў на вынаходствы. 
 
== Узнагароды ==
* Міжнародная мемарыяльная прэмія свету імя д-ра Нага (2002, Японія) за дапамогу пацярпелым ад радыеактыўнага апраменьвання, удасканаленне метадаў лячэння і навуковыя дасягненні. 
* [[Ордэн Айчыннай вайны|ордэн Айчыннай вайны]] II ступені (1985),
* [[ордэн Францыска Скарыны]] (2004), медалём «За адвагу» (1945),