Курапатка белая: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
++
Радок 3:
{{вызн|1=Курап{{*|а}}тка б{{*|е}}лая}}, {{вызн2|1=пардва}} ({{lang-la|Lagopus lagopus}}) — птушка атраду курыных, блізкі сваяк [[фазан|фазана]].
 
==Апісанне==
Птушка сярэдняй велічыні, маса 650-750 г. Ярка выражаны сезонны і, у меньшай ступені, полавы дымарфізм: у самца 4, а ў самкі 3 сезонныя ўбранні за год. Зімой абедзве птушкі маюць белае апярэнне. Вясной у самцоў тулава, крылы і хвост белыя, а галава, шыя і валляк - каштанава-рыжыя. Самка пасля зімы адразу прымае летняе ўбранне, якое, як і ў самца, летам мае рыжаватыя, жаўтаватыя і бураватыя таны, прычым афарбоўка самкі больш бледная. Восенню афарбоўка самца і самкі амаль аднолькавая - на фоне летняга ўбрання паяўляюцца ярка-рыжыя пёры.
 
Шлюбныя гульні пачынаюцца пасля паяўлення праталін. Гнёзды робіць на мохавых купінах, часта схаваны пад галінкамі багуну або іншых балотных раслін. У кладцы 8-12 яек памерамі 42,7 x 30,8 мм, бледна жоўтых з карычневымі і бураватымі плямінкамі і крапінкамі. Лётны маладняк - у сярэдзіне чэрвеня, дасягае вагі дарослых птушак у пачатку верасня. Зімой корміцца пупышкамі і парасткамі вярбы і бярозы, вясной, летам і восенню - лісцем падбелу, талакнянкі, багнаўкі і чарніц.
 
==Пашырэнне==
[[Арэал]] віду цыркумпалярны. Уключае [[тундра|тундры]] [[Еўразія|Еўразіі]] і [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыкі]], прасціраецца на поўдзень у зону лясоў, лесастэпы, да гор Паўночнага Казахстана і Манголіі ў Азіі і да [[Канада|Канады]] ўключна ў Амерыцы.
 
У 18-19 ст. арэал уключаў лесастэпавыя раёны Украіны. Да 1930-х гг. паўднёвая мяжа пашырэння віду праходзіла ўжо па тэрыторыі Беларусі, пазней перамясцілася яшчэ далей на поўнач. Нешматлікія яе сустрэчы на [[Беларусь|Беларусі]] ў пачатку 1980-х гг. адносяцца да раёнаў мінулага пражывання. Месцы пражывання: вярховыя балоты з нізкарослай (3-4 м) сасной і рэдкім дамешкам бярозы.
 
==У беларускай кухні==
Да сярэдзіны [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] звычайная птушка, у [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] лічылася адмыслова беларускім далікатэсам. Лавілі пераважна “колам” (сілом).