Віктар Іванавіч Яркін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: clean up з дапамогай AWB
вікіфікацыя
Радок 75:
 
== Біяграфія ==
У [[1902]] — [[1905]] гг. член арганізацыі анархістаў-камуністаў на [[Кіраўскі завод|Пуцілаўскім заводзе]] ([[Санкт-Пецярбург]]). У [[Першая сусветная вайна|першую сусветную вайну]] на [[Заходні фронт|Заходнім фронце]] ([[1915]] — [[1917]] гг.). У [[1918]] г. старшыня заходняй абласной ЧК (г. [[Смаленск]]), са студзеня [[1919]] г. старшыня [[Надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй, спекуляцыяй і службовымі злачынствамі Беларускай ССР|ЧКНК БССР]], адначасова ў сакавіку — красавіку [[1919]] г. старшыня [[Мінскі гарадскі савет|Мінскага гарадскога савета]]. З мая [[1919]] г. на чэкісцкай рабоце ў [[Паволжа|Паволжы]], з [[1921]] г. у сістэме [[Народны камісарыят шляхоў зносін СССР|Народнага камісарыята шляхоў зносін СССР]]. З [[1935]] г. начальнік службы [[Днепра-дзвінскае параходства|Днепра-дзвінскага параходства]] у Гомелі. Дэлегат [[I з'езд КП(б)Б|І з'езда Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі]] (30 — 31 снежня [[1918]] г.), [[Першы Усебеларускі з'езд Саветаў|І Усебеларускага з'езда Саветаў]] (2 — 3 лютага 1919 г.). Член [[Цэнтральнае бюро КП(б)Б|Цэнтральнага бюро Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі]] (31 снежня 1918 — 6 сакавіка 1919 гг.), [[Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі|Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі]] (6 сакавіка — 13 красавіка 1919 г.), [[Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР|Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР]], [[Цэнтральны выканаўчы камітэт Літоўска-Беларускай ССР|Цэнтральнага выканаўчага камітэта Літоўска-Беларускай ССР]]. У [[1937]] г. арыштаваны і выязной сесіяй [[Вярхоўны суд СССР|Вярхоўнага суда СССР]] прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў [[1967]] г.
 
{{зноскі}}