Розніца паміж версіямі "Педра Кальдэрон дэ ла Барка"

др
арфаграфія
др (→‎Творчасць: clean up з дапамогай AWB)
др (арфаграфія)
Да часу смерці [[Лопэ дэ Вэга|Лопэ дэ Вэгі]] ў [[1635]], Кальдэрон ужо лічыўся першым драматургам Іспаніі. Ён выклікаў нямалую прыхільнасць да сваёй асобы з боку двара, і ў [[1636]]—[[1637]] гг., Філіп IV пасвяціў Кальдэрона ў [[рыцар]]ы ордэна Св. Санцьяга і замовіў у драматурга серыю тэатральных п'ес для мадрыдскага каралеўскага тэатра, уладкаванага ў нядаўна збудаваным палацы Буэн-Рэтыра.
 
У [[1640]]—[[1642]] гг., выконваючы воінскія абавязкі, Кальдэрон у складзе роты кірасіраў, сфармаванай графам-гэрцагам [[Гаспар дэ Гусман|Аліварэсам]], удзельнічаў у падаўленні «Паўстання жняцоў» (нацыянальна-сепаратысцкага рукуруху) у [[Каталонія|Каталоніі]], дзе праславіўся сваёй мужнасцю ў бітве каля [[Тарагона|Тарагоны]]. У [[1642]] г. па стану здароў'я ён пакідае вайсковую службу і праз тры гады атрымлівае спецыяльную ваенную пенсію за заслугі ў бітве.
 
Біяграфія наступнага перыяду жыцця Кальдэрона застаецца няяснай. У [[1647]] г. памірае яго брат, Дыега Кальдэрон. Паміж [[1647]] і [[1649]], ад невядомае жанчыны ў драматурга нараджаецца сын. Кальдэрон даручае гадаванне свайго сына свайму пляменніку, сыну памерлага брата Дыега. Верагодна, што гэтыя падзеі (смерць брата, нараджэнне незаконнага сына, пачатак ціску на тэатр) паўплывалі на рашэнне Кальдэрона канчаткова далучыцца да служэння Богу. У [[1650]] годзе ён становіцца тэрцыярыям ордэна св. Францыска, і ў [[1651]] прысвячаецца ў святары. Пасля прысвячэння Кальдэрон адмаўляецца пісаць свецкія пьесы і звяртаецца да жанру ''autos sacramentales'' — алегарычныя п'есы па сюжэтах, запазычаных галоўным чынам з [[Біблія|Бібліі]] і Свяшчэннага Пісання, якія драматычна ілюстравалі таінства [[Эўхарыстыя|Эўхарыстыі]]. У [[1662]], дзве з ''аўта'' Кальдэрона, ''Las órdenes militares'' і ''Mística y real Babilonia'', былі аб'ектамі следства [[інквізіцыя|інквізіцыі]]; першая была забароненая, рукапіс п'есы канфіскаваны і праляжаў у забыцці да [[1671]] года.