Іосіф Міхайлавіч Сцепановіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Нарадзіўся ў вёсцы Лыцавічы Вілейскага раёна [[Маладзечанская вобласць|Маладзечанскай вобласці]] (цяпер Вілейскі раён Мінскай вобласці) у сям’і Міхаіла Іосіфавіча Сцепановіча і Алены Мікалаеўны Сцепановіч (у дзявоцтве Роліч). Продкі па бацькавай лініі паходзяць з [[Вільнюс|Вільні]] (сучасная [[Літва]]), дзе ягоны прадзед Пётра Стэпановіч (Piotr Stepanowicz) працаваў рэдактарам у адной з друкарняў. Дзед Язэп арандаваў зямлю пад Вялейкай (паміж вёскамі Іванкі, Лыцавічы і Баравыя), дзе і наладзіў сталае жыхарства. Суседняя вёска Ролічы — месца жыцця і рольніцтва (адсюль, верагодна, паходжанне назвы паселішча) продкаў па матчынай лініі.
 
Скончыў Сырмежскую сярэднюю школу (Мядзельскі раён) з пахвальнай граматай (1972), у 1977 — [[Мінскі педагагічны інстытут|Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут]] імя А. М. Горкага, факультэт прыродазнаўства. Дырэктар Вілейскага раённага дома піянераў і школьнікаў (1977). З 1977 па 1979 служыў у шэрагах савецкай арміі (курсантам, камандзірам танка, старшыном роты). 3 1979 у [[Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі|Інстытуце эксперыментальнай батанікі (ІЭБ) імя В. Ф. Купрэвіча]] [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай АН Беларусі]]. Прайшоў прыступкі службовай лесвіцы ад лабаранта, інжынера да галоўнага навуковага супрацоўніка і загадчыка лабараторыі. Скончыў аспірантуру (1987) і дактарантуру (1998) пры [[ІЭБ НАН Беларусі]]. Падрыхтаваў і паспяхова абараніў кандыдацкую (1988) і доктарскую (2001) дысертацыі па спецыяльнасці 03.00.05 — батаніка. Доктарская дысертацыя «Сінтаксанамія й сіндынаміка лугавой расліннасці Беларусі» — першая ў галіне прыродазнаўчых навук на беларускай мове<ref>Беларуская мова — мова навукі (інтэрв’ю Л. Мухінай) // «Права на волю». Бюл. Грамадскага аб’яднання "Праваабарончы цэнтр «Вясна» (на бел., рас. і анг. мовах), № 10 (130), травень 2003 г. — С. 8.</ref> і з выкарыстаннем сучаснай нацыянальнай лацінкі (аўтарскі варыянт)<ref>Сцепановіч, І. М. Сінтаксанамія й сіндынаміка лугавой расліннасці Беларусі: дыс… докт. біял. навук : 03.00.05 / І. М. Сцепановіч. — Мінск, 1999. — 775 с.</ref>. Стажаваўся ў Батанічным інстытуце імя В. Л. Камарова АН СССР (г. Ленінград, 1986 і 1987) і Батанічным інстытуце Чэшскай акадэміі навук (Пругоніца ля Прагі, 1998). Прайшоў стацыянарныя ландшафтна-экалагічныя курсы пры Батанічным інстытуце і Батанічным садзе Грайфсвальдскага ўніверсітэта імя Э. М. Арндта (Нямеччына, 1998)<ref>http://botany-institute.bas-net.by/about-institute/istoriya-belarusskoj-botaniki-v-licax/doktora-nauk/stepanovich-i-m/</ref>. З 2005 — [[прафесар]] кафедры агульнай біялогіі [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка|Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта]]<ref>http://www.bspu.unibel.by/index.php?option=com_content&view=article&id=2165%3Astepanovich&catid=211&Itemid=745</ref>, па сумяшчальніцтве — вядучы навуковы супрацоўнік ІЭБ НАН Беларусі. З 2015 — штатны супрацоўнік ІЭБ. Жанаты з Аленай Феакцістаўнай Сцепановіч (у дзявоцтве Жукава) (1960 г. нар., Мінск), мае сына Аляксандра і дачку Лідзію<ref>Каб быць беларусам (інтэрв’ю Л. Баршчэўскай) // «Наша слова», № 13 (225), 29 сакавіка 1995 г. — С. 2, 7.</ref>.
 
== Навуковая і педагагічная дзейнасць ==