Розніца паміж версіямі "Агульны Сырт"

няма тлумачэння праўкі
(украінізмы (слова няма ў слоўніках))
'''Агульны Сырт''' — узгорыста-увалістае [[Узвышша|ўзвышша]] ([[Сырт, (узвышша)|сырт]]) на паўднёвым усходзе [[Еўрапейская частка Расіі|Еўрапейскай часткі Расіі]]. Працягваецца ў шыротным кірунку на 500 км; на ўсходзе прымыкае да гор [[Паўднёвы Урал|Паўднёвага Урала]]. Вышыня да 405 м, вышэйшы пункт — гара Мядзведжы лоб (Арапава гара) — 405 м.
 
Па Агульным Сырце праходзіць [[водападзел]] паміж [[рачны басейнВадазбор|басейнамі]] [[рака|рэк]] [[Рака Волга|Волгі]] і [[Рака Урал (рака)|Урала]]. Гэтым і тлумачыцца першая частка тапоніма — «Агульны», сырт падзяляе воды двух басейнаў на ўсім сваім працягу.
 
Сырт складзены [[пясчанік]]амі, [[гліна]]мі, [[вапняк]]амі [[пермскі перыяд|пермскага]] і [[мезазой]]скага ўзросту. Для Агульнага Сырта характэрныя платападобныя водападзелы і ступеньчатасць схілаў. Месцамі сустракаюцца купалападобныя астанцы — [[шыхан]]ы. Развіты [[карст]]. На тэрыторыі Агульнага Сырта размешчаныя [[стэп]]ы, з перавагай дзернавінна-злакавых.
 
Вядомыя рэкі, якія бяруць пачатак на ўзвышшах — [[Рака Самара, (прыток Волгі)|Самара]], [[Рака Мача|Мача]], [[Рака Бароўка (прыток Самары)|Бароўка]], [[Рака Бузулук|Бузулук]], [[Рака Вялікі Іргіз|Вялікі Іргіз]] (басейн Волгі), [[Рака Чаган|Чаган]] (басейн Урала).
 
[[Катэгорыя:Узвышшы Расіі]]