Розніца паміж версіямі "Мінская мужчынская гімназія"

няма тлумачэння праўкі
У Гродзенскай і Мінскай губернях, далучаных да Расіі ў 1793-1795 гадах, ужо існавала 15 навучальных устаноў на ўзроўні сярэдняй школы, створаных польскай камісіяй па адукацыі паводле статуту 1783 году; у тым ліку ў Мінску.
 
Мінская гімназія была заснавана на месцы губернскай школы, якая, у сваю чаргу, была адкрыта ў 1799 году, спачатку як губернскае вучылішча. У 1803 году атрымала найменне гімназіі<ref>Днём адкрыцця гімназіі лічыцца 24 студзеня; стагоддзе гімназіі святкавалася 11-12 снежня 1903 году - гл. [http://gymnasiums.iatp.by/address/minsk1.html Столетие Минской гимназии]</ref>. Размяшчалася яна ў будынку [[Прысутныя месцы (Мінск)|прысутных месцаў]] на [[Саборная плошча, Мінск|Саборнай плошчы]]. У 1844 году для гімназіі архітэктарам [[Казімір Мельхіёравіч Хршчановіч|К. Хршчановічам]] был ўзведзены новы двухпавярховы каменны будынак на рагу вуліц [[Захар'еўская вуліца, Мінск|Захар'еўскай]] і Губернатарскай вуліц.
 
У 1812 году гімназічныя будынкі былі заняты  французскімі, а затым рускімі войскамі пад шпіталь.
У 1819—1822 гадах тут дзейнічала таемнае таварыства, статут якога напісалі [[Адам Міцкевіч]] і [[Тамаш Зан (паэт)|Тамаш Зан]].
 
З 1833 года скончыўшым гімназію было дадзена права на атрыманне [[Калежскі рэгістратар|пачатковага чыну XIV класа]] пры ўмове здавальняючага ведання рускай мовы і славеснасці.
 
У 1838 году было забаронена  выкладанне ў гімназіі на [[Польская мова|польскай мове]].
У сакавіку 1919 года, згодна дэкрэту [[Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт|УЦВК]] ад 16 кастрычніка 1918 г. «Аб сярэдняй адукацыі», Мінская гімназія была ператворана у «Савецкую працоўную школу другой ступені № 2».
 
Будынак гімназіі, пабудованы ў 1844 году, быў напаўразбураны ў [[Вялікая Айчынная вайна|Айчынную вайну 1941—1945]] гг. і пасля вызвалення Мінска яго вырашылі не аднаўляць - на гэтым месцы сёння бульвар насупраць дамоў з нумарамі 9 і 11 па вуліцы Леніна.
 
== Літаратура ==