Канцэнтрацыйны лагер: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ГУЛАГ ніколі не з'яўляўся канцлагераў - ГУЛАГ гэта адміністрацыя лагераў. Лагера ГУЛАГ гэта звычайныя лагера, а не канцлагера
Радок 24:
У Польшчы таксама пачалі з'яўляцца лагеры для палонных чырвонаармейцаў і партызан у Тухолі і Стшалкове. У гэтых лагерах загінула больш за 10 тысяч ваенных, узятых у палон падчас вайны з Савецкай Расіі 1919—1921 гг<ref>[http://www.novpol.ru/index.php?id=498%20 Алексей Памятных Пленные красноармейцы в польских лагерях//Новая Польша 10/2005 ]</ref>.
 
==== Канцлагеры ў СССР, Германіі і Польшы напярэдадні Другой сусветнай вайны ====
У 1920-я гг. ў Савецкім саюзе пачала складвацца сістэма канцэнтрацыйных лагероў, якая пазней атрымала назву ГУЛАГ (Дзяржаўнае кіраванне лагерамі). Там адбывалі сваі тэрміны пакарання, белагвардзейцы, асобы дваранскага альбо буржуазнага паходжання, праваслаўныя святары, раскулачаныя заможныя сяляне, крымінальныя злачынцы. Звычайна лагеры размяшчаліся ў Сібіры і Запаляр'і. У 1930-х гг. многія камуністы, як выступаўшыя супраць палітыкі Сталіна (трацкісты і інш.), так і падтрымліваўшыя яго былі адпраўлены ў канцлагеры, звычайна, — па сфабрыкаваных справах. Таму 1937 г. стаў сімвалам сталінскіх рэпрэсій. У1939-40 гг. ў лагеры таксама адправіліся «недабранадзейныя» асобы з Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны, Прыбалтыкі і Бесарабіі: паліцэйскія, ваенныя, польскія асаднікі, прадстаўнікі буржуазіі і інтэлігенцыі. У канцэнтрацыйных лагерах крымінальныя зняволенныя мелі значную ўладу над палітычнымі. Гісторыя і побыт ГУЛАГа грунтоўна апісаны ў творы А. І. Салжаніцына «Архіпелаг ГУЛАГ».
 
Першыя канцэнтрацыйныя лагеры ў Германіі ўзніклі ў 1933 г. пасля прыходу А. Гітлера да ўлады. Да пачатку Другой сусветнай вайны туды адпраўлялі камуністаў, сацыялістаў, крымінальных злодзеяў і гомасексуалістаў. З цягам часу туды сталі траплаць яўрэі, цыгане плямен рома і сінці, бо гэтыя народы нацысты лічылі ворагамі, якія рабавалі Германію, а таксама Сведкі Іеговы, якія адмаўляліся ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны і служіць у арміі і распаўсюджвалі свае погляды сярод іншых. У савецкіх канцлагерах паміж формай палітвязняў і формай крымінальных зняволеных звычайна не было пэўных адрозненняў, а ў канцлагерах гітлераўскай Германіі крымінальным зняволеным на робу нашывалі чорную пляму, яўрэям — жоўтую зорку Давіда, Сведкам Іеговы — ліловы трохвугольнік і г.д.