Канцэнтрацыйны лагер: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адхілены апошнія 3 змены (93.84.63.87) і адноўлена версія 2437031 TheSnowflakeWarwaLAND: Аднаўленне карыснага зместу
Радок 24:
У Польшчы таксама пачалі з'яўляцца лагеры для палонных чырвонаармейцаў і партызан у Тухолі і Стшалкове. У гэтых лагерах загінула больш за 10 тысяч ваенных, узятых у палон падчас вайны з Савецкай Расіі 1919—1921 гг<ref>[http://www.novpol.ru/index.php?id=498%20 Алексей Памятных Пленные красноармейцы в польских лагерях//Новая Польша 10/2005 ]</ref>.
 
==== Канцлагеры ў СССР, Германіі і Польшы напярэдадні Другой сусветнай вайны ====
У 1920-я гг. ў Савецкім саюзе пачала складвацца сістэма канцэнтрацыйных лагероў, якая пазней атрымала назву ГУЛАГ (Дзяржаўнае кіраванне лагерамі). Там адбывалі сваі тэрміны пакарання, белагвардзейцы, асобы дваранскага альбо буржуазнага паходжання, праваслаўныя святары, раскулачаныя заможныя сяляне, крымінальныя злачынцы. Звычайна лагеры размяшчаліся ў Сібіры і Запаляр'і. У 1930-х гг. многія камуністы, як выступаўшыя супраць палітыкі Сталіна (трацкісты і інш.), так і падтрымліваўшыя яго былі адпраўлены ў канцлагеры, звычайна, — па сфабрыкаваных справах. Таму 1937 г. стаў сімвалам сталінскіх рэпрэсій. У1939-40 гг. ў лагеры таксама адправіліся «недабранадзейныя» асобы з Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны, Прыбалтыкі і Бесарабіі: паліцэйскія, ваенныя, польскія асаднікі, прадстаўнікі буржуазіі і інтэлігенцыі. У канцэнтрацыйных лагерах крымінальныя зняволенныя мелі значную ўладу над палітычнымі. Гісторыя і побыт ГУЛАГа грунтоўна апісаны ў творы А. І. Салжаніцына «Архіпелаг ГУЛАГ».
 
Першыя канцэнтрацыйныя лагеры ў Германіі ўзніклі ў 1933 г. пасля прыходу А. Гітлера да ўлады. Да пачатку Другой сусветнай вайны туды адпраўлялі камуністаў, сацыялістаў, крымінальных злодзеяў і гомасексуалістаў. З цягам часу туды сталі траплаць яўрэі, цыгане плямен рома і сінці, бо гэтыя народы нацысты лічылі ворагамі, якія рабавалі Германію, а таксама Сведкі Іеговы, якія адмаўляліся ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны і служіць у арміі і распаўсюджвалі свае погляды сярод іншых. У савецкіх канцлагерах паміж формай палітвязняў і формай крымінальных зняволеных звычайна не было пэўных адрозненняў, а ў канцлагерах гітлераўскай Германіі крымінальным зняволеным на робу нашывалі чорную пляму, яўрэям — жоўтую зорку Давіда, Сведкам Іеговы — ліловы трохвугольнік і г.д.
 
Радок 85 ⟶ 87:
 
=== Канцэнтрацыйныя лагеры ў сучасным свеце ===
==== ЗШАКНДР ====
Згода падліку некаторых даследчыкаў у Паўночнай Карэі на сеняшні дзень дзейнічаюць 16 канцэнтрацыйных лагероў. Сцвярджаецца, што крымінальных і палітычных зняволенных трымаюць па-асобку <ref>[http://www.foxnews.com/story/0,2933,176399,00.html North Korea Prison Camp Survivor Details Grim Experience. Fox News (22 лістапада 2005) ]</ref>. Аднак, урад гэтай краіны адмаўляе існаванне такіх цэнтраў масавага зняволення<ref>[http://www.kcna.co.jp/item/1997/9710/news10/27.htm Third-rate smear campaign. KCNA (1997 год) ]</ref>.
Канцлагер у Гуантанама