Леў Мікалаевіч Талстой: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 140:
У сваім дзённіку Талстой сфармуляваў сабе вялікую колькасць жыццёвых правілаў і мэтаў, але атрымоўвалася прытрымлівацца толькі іх нязначнай часткі. Сярод тых, якія здаліся — сур'ёзныя заняткі [[англійская мова|англійскай мовай]], музыкай, [[юрыспрудэнцыя]]й. Акрамя таго, ні ў дзённіку, ні ў лістах не адбіўся пачатак занятак Талстым педагогікай і дабрачыннасцю, хоць у 1849 годзе ён упершыню адкрыў школу для сялянскіх дзяцей. Асноўным выкладчыкам быў Фока Дземідовіч, {{нп3|Прыгоннае права|прыгонны|ru|Крепостное право}}, але і сам Леў Мікалаевіч часта праводзіў заняткі<ref name="Никитина"/>.
 
У сярэдзіне кастрычніка 1848 года Талстой з'ехаў у Маскву, пасяліўшыся там, дзе пражывалі многія яго сваякі і знаёмыя, — у раёне Арбата. Ён спыніўся ў доме Івановай у Ніколапескаўскім завулку. У Маскве ён збіраўся пачаць падрыхтоўку да здачы кандыдацкіх экзаменаў, аднак заняткі так і не былі пачаты. Замест гэтага яго прыцягнуў зусім іншы бок жыцця — свецкае жыццё. Акрамя захаплення свецкім жыццём, у Маскве у Льва Мікалаевіча ў зіму 1848—1849 гадоў упершыню з'явілася захапленне {{нп3|[[картачная гульня|картачнай гульнёй|ru|Card game}}]]. Але так як ён гуляў вельмі азартна і не заўсёды абдумваючы свае хады — часта прайграваў{{sfn|Гусев Н. Н. 1828 — 1855|1954|loc=Глава шестая. От выхода из университета до отъезда на Кавказ (1847—1851) VII|с=251—253}}.
 
З'ехаўшы ў [[Пецярбург]] у лютым [[1849]] года, праводзіў час у гулянкі з К. А. Іславіным — дзядзькам сваёй будучай жонкі («''Любоў мая да Іславіна сапсавала для мяне цэлых 8 месяцаў жыцця ў Пецярбургу''»). Увесну Талстой пачаў здаваць экзамен на кандыдата правоў; два экзамены, з крымінальнага права і крымінальнага [[суд]]аводства, здаў шчасна, аднак трэці экзамен ён здаваць не стаў і з'ехаў у вёску{{sfn|Эйхенбаум Б. М.|1969|}}.