Прыпяцкі прагін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Прыпяцкі прагін''' — адмоўная тэктанічная структура [[Усходне-Еўрапейская платформа|Усходне-Еўрапейскай платформы]]. Размяшчаецца на паўднёвым усходзе [[Беларусь|Беларусі]] ва ўсходняй частцы [[Палессе|Палесся]]. На поўначы мяжуе (па глыбінных разломах з амплітуй 4—5 км) з [[Беларуская антэкліза|Беларускай антэклізай]] і [[Жлобінская седлавіна|Жлобінскай седлавінаю]], на поўдні — з [[Украінскі шчыт|Украінскім шчытом]], на захадзе — з [[Палеская седлавіна|Палескай седлавінаю]], на ўсходзе праз [[Брагінска-Лоеўская седлавіна|Брагінска-Лоеўскую седлавіну]] пераходзіць у [[Дняпроўска-Данецкі прагін]]. Даўжыня да 260 км, шырыня да 130 км. Складаецца з уласна Прыпяцкага грабена і яго паўночнага пляча — [[Гарадоцка-Хацецкая ступень|Гарадоцка-Хацецкай ступені]].
 
Крышталічны фундамент на глыбіні ад 1 да 4—6 км. У платформавым чахле выяўлены адклады верхняга [[пратэразой|пратэразою]], [[дэвон]]скай, [[каменнавугальны перыяд|каменнавугальнай]], [[пермскі перыяд|пермскай]], [[трыясавы перыяд|трыясавай]], [[юрскі перыяд|юрскай]], [[мелавы перыяд|мелавой]], [[палеагенавы перыяд|палеагенавай]], [[неагенавы перыяд|неагенавай]] і [[чацвярцічны перыяд|чацвярцічнай]] сістэм. Асноўнае месца ў разрэзе займаюць верхнедэвонскія адклады, ¾ якіх складаюць саляносныя (ніжняя франская і верхняя фаменская) і міжсалявая (ніжнефаменская) тоўшчы. Фарміраванне Прыпяцкага прагіну як інтракратоннага грабена адбылося ў [[герцынская складкавасць|герцынскі этап]], якому адпавядаюць 3 асноўныя структурныя паверхі: ніжні (складзены эйфельска-жывецкімі і ніжнефранскімі ўтварэннямі), сярэдні (верхнефранскімі, фаменскімі, каменнавугальнымі, ніжнепермскімі адкладамі) і верхні (верхнепермскімі і ніжне-сярэднетрыясавымі). У ніжнім структурным паверсе і ніжняй частцы сярэдняга пераважаюць дыз’юнктыўныя дыслакацыі, а ў верхняй частцы сярэдняга і ў верхнім — выразныя плікатыўныя формы са значным уздзеяннем саляной тэктонікі.